Ірадыяда

Ірадыяда
грэч. Ηρωδιάς
Поль Дэларош, Ірадыяда
Поль Дэларош, Ірадыяда
Нараджэнне 15 да н.э. ці 8 да н.э.[1]
Смерць не раней за 39
Бацька Арыстабул IV[d]
Маці Berenice[d]
Муж Ірад Філіп I і Ірад Анціпа[2]
Дзеці Саламея[d]
Веравызнанне іўдаізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірадыяда (каля 15 да н.э. — пасля 39 н.э.) — паводле паведамлення Іосіфа Флавія[3], Ірадыяда была ўнучкай Ірада Вялікага ад яго сына Арыстабула.

Біяграфія

З яе імем сінаптычныя Евангеллі звязваюць пакаранне смерцю Іаана Хрысціцеля.

Паводле Флавія, яна была замужам за сваім дзядзькам Ірадам Філіпам I і мела ад яго дачку Саламею, але захапілася беззаконнай сувяззю з яго адзінакроўным братам, Ірадам II Анціпай (у іх быў агульны бацька, Ірад I Вялікі, але розныя маці). Паводле сіноптыкаў, Іаан Хрысціцель смела прыйшоў да тырана і адкрыта выкрываў Ірада за развод з жонкай і незаконны шлюб з Ірадыядай. Гэта раз’юшыла Ірадыяду і яна, скарыстаўшыся магчымасцю, дамаглася таго, што галава «найвялікшага з народжаных жонкамі» пала пад мячом ката (гл. Мф. 14:1—12; Мк. 6:14—29; Лк. 9:7—9).

Як піша Флавій, Ірадыяда наклікала бедства на Ірада Анціпу і была саслана разам з ім у Галію, дзе і памерла.

У гонар Ірадыяды названы астэроід (546) Герадыяда, адкрыты ў 1904 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya