Ірвінг Браўн
Ірвінг Джозэф Браўн (англ.: Irving Joseph Brown; 20 лістапада 1911, Нью-Ёрк, ЗША — 10 лютага 1989, Парыж, Францыя) — амерыканскі прафсаюзны і антыкамуністычны дзеяч, які згуляў значную ролю ў расколе прафсаюзнага руху падчас халоднай вайны. БіяграфіяІрвінг Джозэф Браўн навучаўся ў Нью-Ёркскім універсітэце і Калумбійскім універсітэце[3]. У другой палове 1930-х гадоў Браўн быў арганізатарам прафсаюза аўтамабільных рабочых. У 1940 годзе Браўн стаў арганізатарам Амерыканскай федэрацыю працы на нацыянальным узроўні. Будучы лейтэнантам арміі ЗША, Ірвінг Браўн удзельнічаў у распрацоўцы планаў да сіцылійскай і паўднёва-французскай аперацыі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля Другой сусветнай вайны Браўн прыбыў у Еўропу, дзе падтрымліваў і фінансаваў стварэнне антыкамуністычных прафсаюзаў, такіх як «Рабочая сіла» і Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных[3]. У 1949 годзе Ірвін Браўн разам з Джэем Лаўстанам падтрымаў стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП), у процівагу Сусветнай арганізацыі прафсаюзаў (САП)[4] . У МКСП увайшлі АФТ-КВП, Брытанскі кангрэс трэд-юніёнаў, Італьянская канфедэрацыя прафсаюзаў працоўных, «Рабочая сіла», іспанскі Усеагульны саюз працоўных. Фактычна, у САП засталіся прасавецкія прафсаюзы, у той час як у МКСП былі прадстаўлены прафсаюзы капіталістычных краін. Таксама, будучы ў Еўропе, пры фінансаванні Браўна былі сарваныя забастоўкі ў міжземнаморскіх партах супраць паставак па плане Маршала. Створаны пры яго дапамозе Камітэт міжземнаморскіх партоў перахапіў кантроль над страйкамі ў пракамуністычных прафсаюзаў у Францыі, Італіі і Грэцыі[3]. Знаходзячыся ў Францыі, Браўн з’яўляўся міжнародным сакратаром АФП-КВП. З 1951 па 1954 год, па заяве французскага журналіста Фрэдэрыка Шарп’е, Браўн і Лаўстан атрымлівалі фінансаванне ад ЦРУ у памеры 1 мільёна даляраў у год.[4]. Да сваёй смерці Ірвінг Браўн працаваў на розных пасадах у дэпартаменце міжнароднага супрацоўніцтва АФП-КВП. У 1988 годзе Рональд Рэйган узнагародзіў Браўна Прэзідэнцкім медалём Свабоды[5], а праз год Ірвінг памёр. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia