Усеагульны саюз працоўных

Усеагульны саюз працоўных
Unión General de Trabajadores
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Сцяг Іспаніі Іспанія
Тып арганізацыі прафсаюз
Заснаванне
Дата заснавання 1888
Колькасць членаў 1 242 200
Член у
ugt.es
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Усеагульны саюз працоўных (УСП) (ісп.: Unión General de Trabajadores (UGT)) — прафесійны саюз Іспаніі, арганізаваны ў 1888 годзе ў Барселоне Пабла Іглесіясам. Першапачаткова меў марксісцкую, затым - рэфармісцкую сацыял-дэмакратычную арыентацыю.

Гісторыя

З моманту ўзнікнення прафсаюз меў цесныя сувязі са створанай у 1879 годзе тым жа Пабла Іглесіясам Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыяй (ІСРП). У перыяд Першай сусветнай вайны УСП падтрымліваў тактыку супрацоўніцтва з больш радыкальным сіндыкалісцкім прафсаюзам «Нацыянальная канфедэрацыя працы» (НКП). Аднак падчас правай дыктатуры Прыма дэ Рывэра іх шляхі разышліся: НКП знаходзілася ў радыкальнай канфрантацыі з рэжымам, а УСП спрабаваў знайсці спосабы легальнай працы.

Да і падчас грамадзянскай вайны Усеагульны саюз працоўных выступаў супраць анархічна настроенага канкуруючага прафсаюза «Нацыянальная канфедэрацыя працы».

Падчас дыктатуры Франка Усеагульны саюз працоўных знаходзіўся ў падполлі і праводзіў свае з'езды на эміграцыі ў Тулузе. Легалізаваўся ў 1977 годзе пасля смерці Франка і на сённяшні дзень з'яўляецца самым шматлікім прафсаюзам Іспаніі, спаборнічаючы па колькасці членаў з камуністычнымі «Рабочымі камісіямі» і далёка апярэджваючы анарха-сіндыкалісцкую «Усеагульную канфедэрацыю працы» і «Нацыянальную канфедэрацыю працы».

Спасылкі

  • Усеагульны саюз працоўных - артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.
  • Я. М. Жукаў. Всеобщий союз трудящихся // Советская историческая энциклопедия (руск.). — М., 1973—1982.
  1. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  2. https://www.lobbyfacts.eu/datacard/unión-general-de-trabajadores-de-españa?rid=678444740004-77
  3. https://www.etuc.org/en/national-trade-union-confederations-list-member-organisations Праверана 24 жніўня 2020.
  4. https://ugt.es/portal-de-transparencia/Qu%C3%A9%20es%20UGT%20y%20qu%C3%A9%20defiende Праверана 9 студзеня 2022.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya