Іржы Поліўка
І́ржы По́ліўка (чэшск.: Jiří Polívka; 6 сакавіка 1858, Энс — 21 сакавіка 1933, Прага) — выбітны чэшскі філолаг-славіст, этнограф, педагог, адзін з заснавальнікаў славянскай параўнальнай фалькларыстыкі. Прафесар славянскай філалогіі Карлавага ўніверсітэта, член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук. БіяграфіяУ 1868—1876 навучаўся ў гімназіі ў Празе, пасля скончыў філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта (1880), слухаў лекцыі па стапаславянскай мове і палеаграфіі ў Заграбскім універсітэце. У 1882 у Вене атрымаў ступень доктара філасофіі. Слухаў лекцыі ў Празе і Заграбе, падарожнічаў па славянскіх землях, займаўся рукапісамі ў пецярбургскіх і маскоўскіх бібліятэках. Прыхільнік тэорыі міграцыі (запазычання) Тэадора Бенфея. Прафесар славянскай філалогіі Пражскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай АН з 1 снежня 1901 па аддзяленні рускай мовы і славеснасці. Працы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia