Ірына Іванаўна Калачова
Ірына Іванаўна Калачова (нар. 7 кастрычніка 1958 у г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл.[1]) — беларускі гісторык, этнолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар. Біяграфічныя звесткіСкончыла ў 1980 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у 2007 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Мае магістарскую ступень у галіне псіхалогіі, навуковае званне дацэнта ў галіне педагогікі. Працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы, Беларускім дзяржаўным універсітэце і інш. У 2004-2007 гадах — загадчык кафедры міжнароднага супрацоўніцтва і сацыяльных камунікацый, кафедры маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы. У 2007-2009 гадах вучылася ў дактарантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія, антрапалогія». Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Этнакультурныя працэсы ў гарадской сям'і беларусаў у апошняй трэці XX — пачатку XXI стагоддзяў». У 2010-2011 гадах — першы прарэктар Рэспубліканскага інстытута павышэння кваліфікацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. З 2013 года — галоўны рэдактар зборніка навуковых артыкулаў «Сучасная моладзь і грамадства» (навуковае спецыялізаванае выданне па сацыялагічных навуках і культуралогіі). У 2019-2020 гадах з'яўлялася загадчыкам кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філаофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 17 лістапада 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў ёй навуковае званне прафесара па спецыяльнасці «Гісторыя»[2]. З'яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў, 5 вучэбных дапаможнікаў і 2 манаграфій. Падрыхтавала 1 кандыдата навук, кіруе падрыхтоўкай аспірантаў. Навуковыя інтарэсы
Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia