Ірына Аляксандраўна Курачкіна
Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. 17 чэрвеня 1994, в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг. Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[2], чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года[3], чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года. БіяграфіяВырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і[4]. З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы[5]. У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова[6]. Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе[6]. Пражывае ў Бабруйску[4]. Міжнародныя спаборніцтвы![]()
Палітычная пазіцыяПадпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[7]. Узнагароды і званні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia