Ірына Аляксандраўна Трусава
Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 22 сакавіка 1957, г. Архангельск, РСФСР) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005). БіяграфіяСкончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны інстытут (1983), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987). Выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 1987, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Металургічныя тэхналогіі», загадчык кафедры). Навуковыя інтарэсы: распрацоўка рэсурса- і прыродазберагальных цеплатэхналагічных працэсаў у галіне металургіі. УзнагародыЛаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Тэорыя высокатэмпературных энерга- і рэсурсазберагальных тэплатэхналагічных працэсаў у машынабудоўлі і металургіі». Удастоена звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2007). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia