Ірына Ангеліна
Ірына (грэч. Ειρήνη Αντζελίνα; 1181, Канстанцінопаль, Візантыя — 27 жніўня 1208) — дачка візантыйскага імператара Ісака II Ангела. БіяграфіяУ 1193 г. ажанілася з нарманскім прынцам Ражэрам, які насіў тытул герцага Апуліі, але ўжо ў канцы таго ж года стала ўдавой. 2/3 красавіка 1195 года заручылася з Філіпам, герцагам швабскім; 25 мая 1197 года ажанілася ў ім у наступным годзе, дзякуючы нечаканаму павароту ў лёсе свайго другога мужа, стала германскай імператрыцай. Ірына, ці, як яе называлі ў Германіі, Марыя, «ружа без шыпоў, рахманая галубка», як спяваў Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ, набыла ў Германіі мноства прыхільнікаў. Памерла 27 жніўня 1208 г. ад заўчасных родаў, на два месяцы перажыўшы свайго другога мужа (забітага 21 чэрвеня таго ж года). Сям’яДзеці:
ЗноскіСпасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia