Генрых II (герцаг Брабанта)
Генрых II Вялікадушны (фр.: Henri II le Magnanime; 1207, Лёвен — 1 лютага 1248, Лёвен) — герцаг Брабанта з 1235 года. Сын Генрыха I і Мацільды Булонскай. Двор Генрыха размаўляў пераважна па-французску[1]. Біяграфія![]() Працягваў распачатую бацькам палітыку пашырэння герцагства на ўсход, што прыводзіла да канфліктаў з Льежскім біскупствам, з аднаго боку, і да саюза з імператарам Фрыдрыхам II, з іншага. Дзякуючы саюзу Генрыха з імператарам у склад герцагства ўвайшло графства Далем. Вайна паміж біскупам Льежа і Лімбургскім домам, у якую апынуўся ўцягнуты Генрых, скончылася толькі ў 1243 годзе. Генрых таксама аказаў уплыў на Гелдэрн і Галандыю ў перыяд кіравання непаўналетніх Атона II, графа Гелдэрна, сына сястры Генрыха Маргарыты, і Вільгельма II, графа Галандыі, сына сястры Генрыха Мацільды. У 1247 годзе Генрых адмовіўся на карысць апошняга ад нямецкай кароны[1]. Пасля смерці першай жонкі Марыі, дачкі Філіпа Швабскага, ён ажаніўся ў 1240 годзе з Сафіяй, дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV. У тым жа годзе разгарэўся канфлікт з кёльнскім біскупам наконт Далема[2]. У 1247 годзе памёр дзядзька Сафіі Цюрынгскай, антыкароль Генрых Распэ. Пачалася вайна за цюрынгскую спадчыну, па выніках якой сын Генрыха і Сафіі Генрых Дзіцё стаў ландграфам Гесэна, заснаваўшы гесэнскую лінію Брабанцкага дому. 12 студзеня 1248 года, за некалькі дзён са смерці, першым у гісторыі Брабанта Генрых II апублікаваў хартыю (нідэрл.: landsprivilegie), якая гарантавала недатыкальнасць пэўных правоў падданых. У тым ліку Генрых адмовіўся ад права «мёртвай рукі», неадчужальнага права ўласнасці[3]. Генрых пахаваны разам з Сафіяй Брабанцкай у хоры царквы цыстэрцыянскага абацтва ў Вілер-ла-Віль. Гэтаму абацтву Генрых пачынаючы з 1236 года рабіў значныя дары ў выглядзе сельскагаспадарчых угоддзяў і лесу[4]. Шлюбы і дзеціГенрых быў жанаты двойчы. Яго першай жонкай была Марыя Швабская, дачка Філіпа Швабскага і Ірыны Ангеліны, дачкі візантыйскага імператара Ісака II Ангела. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
У другім шлюбе быў з Сафіяй Брабанцкай[2] (20 сакавіка 1224 года — 29 мая 1275 года), дачкой ландграфа Цюрынгіі Людовіка IV і Св. Лізаветы Венгерскай. У гэтым шлюбе нарадзіліся:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia