Ірына Антонаўна Іода
Ірына Антонаўна Іода (5 кастрычніка 1932 — 23 студзеня 2021) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998). БіяграфіяУ час нямецкай акупацыі горада з сям’ёй жыла ў цэнтры Ракаўскага прадмесця[1].
Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. Карма. У 1959 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, маючы ўжо трохгадовага сына[3]. Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968 года, пасля заканчэння аспірантуры, куды яе ўгаварыў паступіць А. П. Воінаў[3], у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, намеснік загадчыка[4], прафесар[5] кафедры «Горадабудаўніцтва» (архітэктурнага факультэта[5]. Кандыдат архітэктуры (1968), дацэнт (1970)[6]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года, у 1980—1988 гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў[6]. У 1982—1986 гадах член Белсаўпрафа БССР[6]. ДзейнасцьУ складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у Мінску, ПДП раёнаў па вул. Харкаўскай (1972), Апанскага (1969), Залатая Горка (1970; у той час раён Бондараўская — Высокая), В. Харужай[3], праект забудовы праспект Машэрава (1978, 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе) у Мінску[4]; Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР[6], «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[5] і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)[6]. Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» (ААН/ПРААН, 1996), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci» (у 5 т., 1984—1987). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі[6]. У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў[5]. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў ВНУ, а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг) у т.л.: «Досвед працы і новыя кірункі ў раённай планіроўцы Беларусі» (1976, у аўтарскім калектыве), «Асновы горадабудаўніцтва. Тэорыя і метадалогія» (1983), «Рэгуляванне развіцця ўзаемазлучанай групы населеных месцаў, якія фармуюцца на базе буйнога горада» (1985, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1986, у аўтарскім калектыве). «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)[4]; выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 падручнікі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (1993), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД (1997), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь (2003), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 кандыдатаў архітэктуры[6]. Узнагароды і прэміі
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia