Карма (Кармянскі раён)
Кармá[2] (руск.: Корма) — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі Бабруйск—Крычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва — 7 583 чал. (2017)[3]. НазваПаводле В. Жучкевіча, назва пасёлка Карма, а таксама некалькіх аднайменных вёсак паходзіць ад асновы корм — карміць; карма — агульная назва кармавых угоддзяў[4]. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеАрхеалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[5]. У пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[5] як пасёлак Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[6]. Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму. Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства. Расійская імперыя![]() У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма была забраная ў склад Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рагачоўскага павета[7] Магілёўскай губерні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня. На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча. На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква далучыла пасёлак разам з іншымі тэрыторыямі да РСФСР. 25 лютага 1919 года тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстанне , у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 года бальшавікі здушылі выступленне. У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года Карме надалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка. У Другую сусветную вайну ў перыяд з 15 жніўня 1941 г. да 26 лістапада 1943 г. Карма была акупаваная нямецкімі войскамі. У 1962—1965 гадах пасёлак уваходзіў у склад Рагачоўскага раёна, у 1965—1966 гадах — Чачэрскага. 20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Кармянскі раён і пасёлак Карма, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Кармянскі раён[8]. У 2007 годзе ў склад Кармы ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[9]. НасельніцтваДэмаграфія ![]()
АдукацыяУ Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы. Ахова здароўяМедычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца. КультураДзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі. Мас-медыяУ гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам». ЗабудоваКарма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка. ЭканомікаПрадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. ІнфраструктураСпыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[14]. Славутасці
Галерэя
Вядомыя асобы
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia