Замкавая вуліца (Мінск)
Замкавая вуліца (руск.: улица Замковая) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска, у Ракаўскім прадмесці. Гісторыя![]() ![]() Замкавая з'яўлялася галоўнай вуліцай у Менскім замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго перыяду яго існавання ажно да сярэдзіны XX ст.. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліц у Мінску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукавана. Пазней вуліца цягнулася і за валам аж да скрыжавання з Вялікай Татарскай[1][2], злучаючы замак з Пятніцкім канцом[3]. ![]() Захаваўся толькі невялікі заходні ўчастак Замкавай[1]. У пачатку 2000-х была знішчана гістарычная забудова XIX стагоддзя на няцотным боку вуліцы. У сярэдзіне 2000-х былі адноўлены знесеныя дамы №№ 27, 29, 31, у сярэдзіне 2010-х - дамы №№ 27а і 25. РазмяшчэннеЗабудоваНяцотны бок
![]()
Цотны бок
У культурыЖурналіст і пісьменнік Аркадзь Капілаў напісаў кнігу «Замкавая 2/7» пра жыхароў даваеннага Мінску[4]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia