Ірына Грэчаская
Прынцэса Ірына Грэцкая і Дацкая (грэч. Πριγκίπισσα Ειρήνη της Ελλάδας και Δανίας; нар. 13 лютага 1904, Афіны, Грэцыя — 15 красавіка 1974, Ф’езоле, Італія) — пятае дзіця і другая дачка караля Грэцыі Канстанціна I і яго жонкі Сафіі Прускай. Сям’яЯе дзядулем быў кароль Грэцыі Георг I, а бабуляй-вялікая княгіня Вольга Канстанцінаўна. Маці прынцэсы была дачкой германскага імператара Фрыдрыха III і Вікторыі Вялікабрытанскай, старэйшай дачкі каралевы Вікторыі. Ірына нарадзілася ў Афінах. У яе было трое старэйшых брата (кожны з якіх кіраваў Грэцыяй: Георг II, Аляксандр I, Павел I) і дзве сястры (Алена і Кацярына). У 1927 годзе Бацька Ірыны абвясціў аб заручынах сваёй дачкі з прынцам Крысціянам Шаумбург-Ліпскім, пляменнікам дацкага караля Крысціяна X, аднак вяселля так і не было. Пазней ён ажаніўся на сваёй стрыечнай сястры прынцэсе Феадоры Дацкай. Шлюб1 ліпеня 1939 года, прынцэса Ірына выйшла замуж за прынца Аймонэ Савойскага ў Фларэнцыі. У іх было адно дзіця:
Прынц Аймоне стаў 4-м герцагам Аосцкім 3 сакавіка 1942 года пасля смерці свайго старэйшага брата прынца Амадэа, 3-га герцага Аосцкага. 18 мая 1941 года, прымаючы імя Таміслаў II, ён быў абвешчаны каралём незалежнай дзяржавы Харватыя. Ён ніколі не ступіць на тэрыторыю дзяржавы, а пасля адмовіўся ад кароны 12 кастрычніка 1943 года, пасля выхаду Італіі з вайны. Прынц Аймоне памёр 29 студзеня 1948 года ў Буэнас-Айрэсе. Пасля яго смерці, яго сын Амедэа стаў 5-м герцагам Аосцкім. З 1941 па 1942 год Ірына працавала ў Міжнародным Чырвоным Крыжы ў Савецкім Саюзе. Прынцэса Ірына падтрымлівала планы мужа адмовіцца ад абавязку стаць каралём Харватыі. Пасля перамір’я саюзнікаў з Каралеўствам Італія, Ірына была захоплена немцамі і дастаўлена ў працоўны лагер у Аўстрыю, а затым у Польшчу. Прынцэса была вызвалена французамі. Ірына памерла 15 красавіка 1974 года ў Ф’езоле, Італія пасля працяглай хваробы. Тытулы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia