Сафія (каралева Грэцыі)

Сафія
каралева-кансорт Грэцыі[d]
з 1913

Нараджэнне 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1]
Смерць 13 студзеня 1932(1932-01-13)[1] (61 год)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых III Гогенцолерн
Маці Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d]
Муж Канстанцін I, кароль Грэцыі[4]
Дзеці Георг II, кароль Грэцыі[5], Аляксандр I, кароль Грэцыі, Алена з Глюксбургаў, Павел I, кароль Грэцыі, Ірына Грэчаская і Кацярына з Глюксбургаў[d]
Веравызнанне праваслаўе
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Decoration of the Royal Red Cross
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сафія Даратэя Ульрыка Аліса з Гогенцолернаў (ням.: Sophie Dorothea Ulrike Alice; 14 чэрвеня 1870(1870-06-14)[1], Патсдам[2]13 студзеня 1932(1932-01-13)[1], Франкфурт-на-Майне, правінцыя Гесэн-Насау[d][3]) — пруская прынцэса, каралева-кансорт Грэцыі (1913—1917).

Біяграфія

Дачка прускага прынца Фрыдрыха (будучага імператара Фрыдрыха III) і брытанскай прынцэсы Вялікабрытаніі Вікторыі. Па маці — унучка брытанскай каралевы Вікторыі. Сафія была сёмым дзіцем з васьмі і трэцяй дачкой. Адзін з яе братоў — кайзер Вільгельм II.

27 кастрычніка 1889 года ў Афінах Сафія ўзяла шлюб з грэчаскім прынцам Канстанцінам (1868—1923), які даводзіўся ёй чатырохюрадным братам (абодва былі прапраўнукамі імператара Паўла I). Перад шлюбам прынцэса прыняла праваслаўе і перастала наведваць лютэранскія цэрквы, што прывяло да разладу паміж ёй і яе братам Вільгельмам. Дзеці Канстанціна і Сафіі:

Сафія стала каралевай Грэцыі ў сакавіку 1913 года, калі яе муж змяніў на прастоле свайго бацьку. Падчас Першай сусветнай вайны Канстанцін I быў вымушаны адрачыся на карысць сына Аляксандра па прычыне сваіх германафільскіх сімпатый. У гэтым вінавацілі Сафію, хоць тая больш падтрымлівала прабрытанскія настроі сваёй маці. Мужу з жонкай прыйшлося пакінуць Грэцыю і жыць у Швейцарыі. У 1920 годзе пасля смерці Аляксандра ад укусу малпы яны вярнуліся і Канстанцін ізноў стаў каралём. Аднак праз два гады ён адрокся ў другі раз з-за паражэння ў вайне з Турцыяй. Кароль памёр праз год падчас іх ссылкі на Сіцыліі. У апошнія гады жыцця Сафіі ў яе выявілі рак.

Яе магіла на Татоі.

Памерла ў Франкфурце 13 студзеня 1932 года. У 1936 годзе пасля рэстаўрацыі манархіі ў Грэцыі яе рэшткі перапахавалі ў каралеўскім магільным склепе Татоі.

Тытулы

  • 18701888: Яе Каралеўская Высокасць Прынцэса Сафія Пруская
  • 18881913: Яе Каралеўская Высокасць Кронпрынцэса Грэчаская і Дацкая
  • 19131923: Яе Вялікасць Каралева Грэцыі
  • 19231932: Яе Вялікасць Каралева-ўдава Сафія

Крыніцы

  1. а б в г Lundy D. R. Sophie Dorothea Ulrike Alice Prinzessin von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #140770070 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya