Ірына Зянонаўна Вештард
Ірына Зянонаўна Вештард (нар. 17 сакавіка 1953, Багушы, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык. Былая старшыня Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Хімік, аператар ЭВМ. Працавала настаўніцай Каменскай сярэдняй школы Лагойскага раёна і СШ № 3 горада Смаргоні, пазней была інспектарам школ г. Смаргоні. Партыйная дзейнасць![]() У БСДП уступіла ў 1991 годзе. Выбіралася скарбнікам Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі. Неаднаразова выбіралася сябрам Цэнтральнага Камітэта партыі. З 2009 года старшыня Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі і сябар Прэзідыума БСДП. З 10 кастрычніка 2010 года намесніца старшыні, з 5 чэрвеня 2011 года па 11 сакавіка 2018 года — старшыня БСДП. У 1992—2007 гадах была дэпутатам Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў. УзнагародыУзнагароджана Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў адукацыі і выхаванні падрастаючага пакалення[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia