Ірына Мікалаеўна Кралевіч
Ірына Мікалаеўна Кралевіч (нар. 12 мая 1965, Мазыр, Гомельская вобласць) — беларускі палітык і педагог, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI[1] і VII скліканняў[2]. БіяграфіяНарадзілася 12 мая 1965 года ў г. Мазыры. Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, матэматык, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Аўтар больш за 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый. Працавала настаўнікам матэматыкі сярэдняй школы № 2 г. Мазыра, асістэнтам кафедры алгебры і матэматычнага аналізу, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры матэматыкі і методыкі выкладання матэматыкі, дэканам фізіка-матэматычнага факультэта, прарэктарам па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна. З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гомельскай вобласці, была членам Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, намеснікам кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя[3]. З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы, уваходзіла ў склад міжпарламенцкай камісіі па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Народнага сходу Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Аргенцінскай Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання з’яўляецца членам Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы[4]. Асабістае жыццёЗамужам, мае дачку. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia