Ірына Міхайлаўна Намачэнка
Ірына Міхайлаўна Намачэнка (нар. 17 чэрвеня 1977, г. п. Акцябрскі) — беларускі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяНарадзілася 17 чэрвеня 1977[1] года ў г. п. Акцябрскі[2]. Скончыла Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1997 па 2007 год працавала на розных пасадах у Акцябрскім раённым спажывецкім таварыстве: бухгалтарам, намеснікам галоўнага бухгалтара, начальнікам рэвізійнага сектара. У 2009 годзе прызначана начальнікам аддзела эканомікі, у 2014 годзе — намеснікам старшыні Акцябрскага райвыканкама[2]. Дэпутат Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Гацкай акругі № 16[3]. 3 кастрычніка 2022 года прызначана старшынёй Акцябрскага райвыканкама[4]. Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын»[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia