Ірына Пятроўна Камінская |
Дата нараджэння |
22 студзеня 1933(1933-01-22) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
4 лістапада 1963(1963-11-04) (30 гадоў) |
Узнагароды і прэміі |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Камінская.
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Курэц.
Ірына Пятроўна Камінская (Ірына Пятроўна Курэц) (22 студзеня 1933, Порплішча, Докшыцкі раён — 4 лістапада 1963) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Біяграфія
Скончыла тры класы перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 годзе пайшла працаваць даяркай у саўгас «Сітцы». Чатыры разы яна была ўдзельніцай ВДНГ СССР. У 1961—1963 гадах — свінарка саўгаса «Порплішча» Докшыцкага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, укараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Трагічна загінула 4 лістапада 1963 года. Яе імя носяць піянерская дружына УА «Порплішчанская дзяржаўная агульнаадукацыйная школа» і вуліца ў роднай вёсцы Порплішча.
Узнагароды
- Герой Сацыялістычнай Працы (1958)
- Ордэн Леніна
- Сярэбраны медаль ВДНГ СССР.
- Бронзавы медаль ВДНГ СССР — тры разы.
Літаратура
- Камінская Ірына Пятроўна // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 5 : Зуйкі-Кішы. — С. 306.
- Камінская Ірына Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 602.
- Каминская (Курец) Ирина Петровна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 243.
- Палачанін, Ф. А. Ірына Пятроўна Камінская (Курэц) // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 43-44.