Порплішча
По́рплішча[1] — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Насельніцтва 688 чал. (2010). Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўночны захад ад горада Докшыцы, за 197 км ад Віцебска, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Докшыцы — Глыбокае і Крулеўшчына — Параф’янава. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Порплішча датуецца 8 ліпеня 1511 года, калі яго ўладальнік Сямён Чартарыйскі прадаў Порплішча разам з двума суседнімі сёламі Юрыю Зяновічу[2]. ![]() У XVI—XVII стст. за 5 км на ўсход ад Порплішча, пры дарозе Докшыцы — Галубічы, узнік аднайменны фальварак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1628 г. у Порплішчы збудавалі першую царкву. У XVII ст. маёнткам валодалі Радзівілы. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Порплішча апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай, пазней Віленскай губерні. Станам на 1795 год тут было 45 двароў. Праз вёску праходзіў паштовы тракт з Дзісны на Вілейку. У 1864 годзе адкрылася народнае вучылішча. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 24 двары. Найноўшы час25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Порплішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дунілавіцкага павета Наваградскага, з 1922 г. Віленскага ваяводства. У 1922 годзе адкрылася школа. Станам на 1930 год — 71 двор, 608 дзесяцінаў зямлі, управа гміны, пастарунак паліцыі, пошта, 7-класная школа, чыгуначны прыпынак, царква. У 1937 годзе ў цэнтры вёскі збудавалі касцёл. У 1939 годзе Порплішча ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам Порплішчанскага сельсавета. Бальшавікі зачынілі касцёл, знеслі вежу (адноўленыя ў 1993 годзе). З 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], з 24 красавіка 1959 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета, з 29 снежня 1961 года — цэнтр адноўленага Порплішчанскага сельсавета[4]. Станам на 2001 год у вёсцы было 293 двары, на 1 студзеня 2006 г. — 276 двароў. ![]() У 2009 годзе царкоўны прыход супольна з святаром БЭМП пакрылі сайдынгам вежу і купал царквы, а ў 2011 годзе зафарбавалі інтэр’ер. На думку старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча, гэта з’яўляецца крымінальным злачынствам. Ён звярнуўся ў пракуратуру з лістом, у якім просіць прыцягнуць ад адказнасці арганізатараў і выканаўцаў прац у адпаведнасці з ч.2 арт. 344 КК за наўмыснае пашкоджанне гістарычна-культурнай каштоўнасці групай асоб[5]. Насельніцтва
Славутасці![]() ![]()
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia