Ірына Саламонаўна Ліўшыц

Ірына Саламонаўна Ліўшыц
Месца працы
Альма-матар

Ірына Саламонаўна Ліўшыц[1] — беларуская інжынерка, спецыялістка ў галіне праектавання грамадзянскіх будынкаў.

Біяграфія

Скончыла ў 1963 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (БПІ). З 1955 года працавала ў Беларускім дзяржаўным праектным інстытуце, дзе займала пасаду вядучага інжынера[2].

Прафесійная дзейнасць

Ліўшыц прымала ўдзел у распрацоўцы праектаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Палаца культуры Мінскага трактарнага завода, а таксама тыпавых праектаў 5—9-павярховых інтэрнатаў на 220 і 600 месцаў і тыпавых праектаў дзіцячых ясляў-садоў на 140 і 280 месцаў[2].

Крыніцы

  1. Магчыма, у дзявоцтве мела прозвішча Міхайлава. Гл. Михайлов Николай Петрович. Истории ветеранов Великой Отечественной войны — Первый канал (англ.). veterani.1tv.ru. Праверана 2 сакавіка 2025.
  2. а б Лившиц Ирина Соломоновна // Белорусский государственный проектный институт «Белгоспроект» : [1933―1983] / Государственный комитет по строительству и архитектуре Совета Министров Белорусской ССР (Госстрой БССР) ; [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск: Полымя, 1983. — 142 с. — 2 500 экз.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya