Ірына Францаўна Жарнасек
Ірына Францаўна Жарнасек (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». БіяграфіяНарадзілася 17 студзеня 1953 года ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 гадах — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 гадах — карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 года — карэспандэнт наваполацкай гарадской газеты «Химик». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1987 года. Жыве ў Наваполацку. ТворчасцьПершае апавяданне апублікавала ў 1978 годзе (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Сям’я
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia