Беларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасцьБеларуская хрысціянска-дэмакратычная злучнасць (БХДЗ) — грамадска-палітычная арганізацыя. Створана на ўстаноўчай канферэнцыі ў Мінску 1 чэрвеня 1991 г., прынята праграма і Статут, зарэгістравана 16 снежня 1991 г. Штаб-кватэра знаходзілася ў Мінску. Абвясціла сябе пераемніцай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі[1] (1917—1940). Кіруючы орган — каардынацыйная рада. Асноўная мэта — духоўна-маральнае, нацыянальнае, палітычнае і эканамічнае адраджэнне Беларусі на прынцыпах негвалтоўнасці, плюралізму, прыватнай уласнасці, хрысціянскага брацтва з усімі народамі. Злучнасцю ў 1991 г. адноўлена выданне газеты «Беларуская крыніца», галоўны рэдактар — Алесь Траяноўскі.[2] Ядро арганізацыі складалі 102 дэлегаты ўстаноўчай канферэнцыі, пераважна беларускамоўныя прадстаўнікі інтэлігенцыі маладога і сярэдняга ўзросту. Моўных, нацыянальных ці ўзроставых абмежаванняў не існавала, але сябрам БХДЗ, паводле Статута, можа быць той, хто падзяляе маральна-этычныя запаветы Хрыста. Кіруючыя органы: Каардынацыйная Рада і Управа. Было абрана 5 сустаршынь: П. Сілка (сустаршыня-каардынатар), І. Багдановіч, М. Рэшкаў, Э. Сабіла і Ф. Янушкевіч. Буйнейшыя арганізацыі былі створаны ў Брэсце, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску, Полацку. Паводле кс. Рамана Дзванкоўскага, арганізацыя між іншага выступала супраць польскай мовы ў каталіцкіх касцёлах ў Беларусі і імкнулася да іх поўнай беларусізацыі[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia