Ірэна Міхайлаўна Рагалевіч-Дутко
Ірэна Міхайлаўна Рагале́віч-Дутко́ (1942, в. Літоўе, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 16 ліпеня 2020, Брыджуотэр , Нью-Джэрсі) — беларуская мастачка ў эміграцыі. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Міхаля і Яфіміі Рагалевічаў, у якой было сямёра дзяцей[1]. Пляменніца Н. Кудасавай. З 1944 года разам з бацькамі жыла ў Германіі. З 1950 года ў ЗША, дзе скончыла мастацкую школу ў Ёрку , штат Пенсільванія[2]. Як дызайнер спецыялізуецца ў графіцы. Малявала таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для беларускай праваслаўнай царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы[2], ікону Благавешчання для іканастаса царквы імя Жыровіцкай Маці Божай у Хайленд-Парку[1]. Арганізатар і ўдзельнік традыцыйных мастацкіх выставак у г. Саўт-Рывер. Адказвала за мастацкую праграму беларускіх фестываляў у штаце Нью-Джэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у Саўт-Рыверы[2]. Разам з мужам Мікалаем Дутко яны забяспечылі вёрстку двухмоўнай кнігі Янкі Запрудніка «Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью-Джерсі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948—2011 гг)»[1]. Памерла 16 ліпеня 2020 года ў Брыджуотэры , штат Нью-Джэрсі. Пахаваная на беларускіх могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы[1]. Сям’яУ шлюбе з Мікалаем Дутко мела дачку Тамару, у якой двое дзяцей[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia