Ісаак Іосіфавіч Мільчын
Ісаак Іосіфавіч Мільчын (1894, м. Івянец — 1941, Мінскае гета, г. Мінск) — беларускі яўрэйскі жывапісец і графік. Бацька мастака-анімаліста Льва Ісаакавіча Мільчына. БіяграфіяУ 15 гадоў паступіў у рысавальную школу Я. Кругера. У 1911 г. І. Мільчын працягнуў вучобу ў Берлінскай мастацкай школе, аднак Першая сусветная вайна вымусіла мастака вярнуцца дамоў. Вучыўся ў Віцебску ў Школе малявання і жывапісу Ю. Пэна, затым у Віцебскім мастацкім вучылішчы і ў Мінскай мастацкай студыі пад кіраўніцтвам В. Волкава (1929). У 1927—1930 гг. быў членам Усебеларускага аб’яднання мастакоў, з 1928 па 1931 гг. — членам Рэвалюцыйнай арганізацыі мастакоў Беларусі. Упершыню выстаўляўся на 3-й Усебеларускай выстаўцы (Мінск, 1929)[1]. У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР. ![]() Загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Мінскім гета разам з жонкай і дачкой. ТворчасцьМільчын надаваў увагу яўрэйскай тэме: «Пахаванне ў мястэчку», «Вяселле», «Яўрэйскія тыпы», графічны цыкл «Яўрэйскія мястэчкі»[1]. У 1930-я гг. працаваў як тэатральны мастак, аформіўшы ў Беларускім дзяржаўным яўрэйскім тэатрам шэраг спектакляў, сярод якіх «Вядзьмарка» А. Голдфадэна[1]. Прымаў удзел у афармленні і ілюстраванні мастацкай літаратуры. Сярод твораў кніжнай графіцы: вокладка і малюнкі кнігі І. Барашка «Залатыя арэхі: казка» (1930), вокладкі да кніг С. Баранавых «Пастка» (1930) і З. Астапенка «Краіне» (1931)[2], малюнкі да кнігі Шолама — Алейхема «Сярэбраны». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia