Валянцін Віктаравіч Волкаў

Валянцін Віктаравіч Волкаў
Дата нараджэння 7 (19) красавіка 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1964(1964-11-08)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Анатоль Валянцінавіч Волкаў
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр партрэт, пейзаж, нацюрморт і сюжэтна-тэматычная карціна
Вучоба
Вядомыя працы

«Мінск 3-га ліпеня 1944 года»

Уплыў на Уладзімір Фёдаравіч Сакалоў, Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц, Эдуард Вікенцьевіч Гадлеўскі[d] і Аляксандра Ануфрыеўна Паслядовіч[3]
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Народны мастак Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Віктаравіч Волкаў (7 (19) красавіка 1881, Ялец, Арлоўская губерня8 лістапада 1964(1964-11-08)[1], Мінск[2]) — беларускі жывапісец. Аўтар выяў герба БССР узораў 1927 і 1938 гадоў[4], мадыфікацыя якіх ёсць цяперашнім афіцыйным гербам Беларусі.

Біяграфія

З сям’і расійскіх мастакоў Арлоўскай губерні. Першым прафесійным мастаком быў дзед, прыгонны, якога гаспадар аддаў у вучылішча жывапісу і скульптуры, але за некалькі месяцаў да заканчэння вучэння забраў адтуль, каб не даваць вольную. Бацька таксама быў прафесійным мастаком жанрыстам і партрэтыстам у Яльцы. З дзяцінства Валянцін быў сярод карцін і мастакоў, меў уласны альбом дзе рабіў накіды і копіі. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы (1901—1907) у Канстанціна Савіцкага, Аляксея Афанасьева  (руск.), Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1907—1915) у Васіля Савінскага  (руск.), Паўла Чысцякова[4]. Браў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 года ў Маскве[4].

З 1919 года жыў у Беларусі[4], з 1929 года ў Менску. Выкладаў у Веліжскай народнай мастацкай школе і Педагагічным інстытуце (1919—1923), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), кіраваў мастацкай студыяй Саюза архітэктараў БССР (Менск, 1933—1935), мастацкай студыяй юных талентаў пры Доме народнай творчасці (Менск, 1935—1941).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1949), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1953—1964), з 1961 года — загадчык кафедры малюнка. Прафесар (1957)[4].

Бацька Анатоля Волкава і дзед Сяргея Волкава, таксама мастакоў.

Творчасць

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы, нацюрморты. Ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысвечаныя гісторыі Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расіі, Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці. Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталяў. У партрэтным жанры працягваў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы XIX ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці.

У 1918 годзе ў Петраградзе ён займаўся ўбраннем горада да 1-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга»), эскізы да гэтага свята цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Рускім музеі. Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У. І. Леніна («Партрэт У. І Леніна», 1926)[4]. У 1926 годзе браў удзел у конкурсе па стварэнні герба БССР і перамог у ім.

У 1920—1930-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939)[4]. Таксама быў аўтарам выявы герба БССР узору 1938 года[4].

Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941).

Сярод работ «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928), «Студэнты» (1947) і інш. Сярод лепшых твораў: партрэты Максіма Багдановіча (1927), мастака Мікалая Гусева (1950), Максіма Горкага (1951), групавы партрэт артыстаў тэатра імя Янкі Купалы, «Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960), партрэт хірурга Г. Ф. Лося (1963) і інш.[4]. Шырокую вядомасць мела вялізная кампазіцыя «Мінск 3-га ліпеня 1944 года» (1945—1955).

Браў удзел у выстаўках з 1903 года. Сябра «Общества независимых» (Санкт-Пецярбург, 1911—1913), камітэта «Художественно-артистической ассоциации» (Санкт-Пецярбург, 1912), «Общины художников  (руск.)» (Санкт-Пецярбург, 1914—1920), Віцебскага філіяла Усебеларускай асацыяцыі мастакоў (1927—1929). Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940).

Узнагароды

Галерэя

Крыніцы

  1. а б Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. а б Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. http://bdamlm.by/gallery/alyaksandra-paslyadovich
  4. а б в г д е ё ж з Волков Валентин Викторович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура

  • Во́лкаў Валянцін Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 177. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.
  • Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Элентух И. Б. Валентин Викторович Волков. — М., 1956.

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya