Ісламскі фронт супраціву ў Сірыі

Ісламскі фронт супраціву ў Сірыі
Актыўная ў

Ісламскі фронт супраціву ў Сірыі (араб. جبهة المقاومة الإسلامية في سوريا‎) — сірыйская паўстанцкая групоўка, створаная Сірыйскай сацыяльнай нацыяналістычная партыяй пасля падзенне рэжыму Башара Асада і ўварвання Ізраіля ў паўднёвыя раёны Сірыі.

Гісторыя

Ісламскі фронт супраціву ў Сірыі быў створаны 17 снежня 2024 года як Паўднёвы фронт вызвалення. Заяўленая мэта: абараніць сірыйскі народ і выгнаць Ізраіль з сірыйскай тэрыторыі[1]. Члены арганізацыі заявілі, што групоўка створаная ў адказ на маўчанне і бяздзейнасць новага сірыйскага ўрада ў дачыненні да Ізраіля, які ў заяве названы «ворагам» і «акупантам». Падкрэсліваецца, што арганізацыя не звязаная ні з якой дзяржавай, канфесіяй або партыяй ні ў Сірыі, ні за мяжой[2][3].

9 студзеня 2025 года групоўка дала Ізраілю 48 гадзін на вывад усіх войск з буфернай зоны паблізу Галанскіх вышынь, у адваротным выпадку Армія абароны Ізраіля падвергнецца нападу[4].

26 студзеня Фронт ісламскага супраціву ў Сірыі ўзяў на сябе адказнасць за знішчэнне ізраільскага беспілотніка[5].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. مركز أبحاث إسرائيلي: تأسيس "جبهة المقاومة الإسلامية في سوريا" بدعم إيران وحزب الله (ар.). www.iranintl.com (15 студзеня 2025). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2025. Праверана 9 лютага 2025.
  2. Shapira, Boaz. "The Islamic Resistance Front in Syria" – Is This a New Potential Threat to Israel? (англ.). Alma Research and Education Center (14 студзеня 2025). Праверана 9 лютага 2025.
  3. Islamic Resistance Front in Syria declares its existence (англ.). VOICE OF FREEDOM OF SOUTH AZERBAIJAN. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2025. Праверана 9 лютага 2025.
  4. New Syrian Group, The South Liberation Front, Gives Israel 48-Hour Ultimatum To Withdraw From Syrian Territory: We Have 'Quality Weapons' From Previous Regime (англ.). MEMRI. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2025. Праверана 9 лютага 2025.
  5. 'Formidable In Might – Islamic Resistance Front In Syria' Claims Downing Israeli Drone In First Operation Against Israeli Forces In Southern Syria (англ.). MEMRI. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2025. Праверана 9 лютага 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya