Уварванне Ізраіля ў Сірыю ў 2024 годзе — інтэрвенцыя Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у прыгранічныя раёны Сірыі пасля краху ўрада Башара Асада. Аперацыя стала першым за 50 гадоў выпадкам, калі ізраільскія войскі перасеклі сірыйскую мяжу пасля заключэння пагадненняў аб спыненні агню 31 мая 1974 года ў выніку вайны Суднага дня[1].
Перадгісторыя
У канцы лістапада 2024 года сірыйская апазіцыя разгарнула наступленне на пазіцыі ўрадавых войскаў САР на паўночным захадзе краіны, пераадолеўшы за 11 дзён усю тэрыторыю дзяржавы. 8 снежня апазіцыйныя групоўкі захапілі Дамаск і зрынулі рэжым Башара Асада. Тым часам рэгіён Галанскіх вышынь на поўдні Сірыі, акупаваны Ізраілем яшчэ ў 1967 годзе, не быў уключаны наўпрост ва ўнутранае супрацьстаянне. 8 снежня прэм’ер-міністр ІзраіляБеньямін Нетаньяху заявіў, што Ізраіль для забеспячэння сваёй бяспекі мае намер прымяняць сілу і пачаў прасоўвацца ў раёне Галанскіх вышынь[2].
Міністр абароны Ісраэль Кац паставіў перад арміяй чатыры асноўныя стратэгічныя мэты, якія неабходна выканаць «у бліжэйшы час»[3]:
Забяспечыць поўны кантроль над буфернай зонай і іншымі стратэгічнымі пазіцыямі ў Сірыі.
Стварыць зону бяспекі, якая выходзіць за межы буфернай зоны, засяродзіўшыся на знішчэнні ўсяго цяжкага ўзбраення і тэрарыстычнай інфраструктуры, якія могуць прадстаўляць пагрозу для Ізраіля, і усталяваўшы кантакт з мясцовымі суполкамі друзаў і іншымі рэгіянальнымі суполкамі.
Неадкладна прадухіліць аднаўленне іранскіх шляхоў кантрабанды зброі ў Ліван праз сірыйскую тэрыторыю і памежныя пераходы.
Працягваць знішчаць стратэгічныя сістэмы цяжкага ўзбраення па ўсёй Сірыі, уключаючы сеткі супрацьпаветранай абароны, ракетныя сістэмы і берагавыя ўмацаванні.
Ход падзей
2024
8 снежня 2024 года ў ЦАХАЛ паведамілі, што ізраільскія бранятанкавыя падраздзяленні перасеклі лінію размежавання на Галанскіх вышынях[4]. Армія абароны Ізраіля заявіла, што яны пачалі аперацыю з мэтай умацавання мяжы з Сірыяй шляхам устанаўлення кантролю над буфернай зонай[5][6].
Прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху падчас сваёй паездкі ў памежны раён заявіў, што ў сувязі з падзеннем рэжыму Асада ў Сірыі, пагадненне аб падзеле сіл з Сірыяй страціла сілу[7][8].
Ваеннае наступленне распаўсюдзілася на правінцыю Эль-Кунейтра і значныя сілы ўвайшлі ў горад Хан-Арнабэ. Ізраільская армія значна ўзмацніла сваю прысутнасць ва ўсталяванай буфернай зоне[9][10]. Сірыйскія СМІ паведамілі, што ўварванцы ўвайшлі ў цэнтр горада Аль-Баас[5]. ВПС Ізраіля атакавалі завод па вытворчасці хімічнай зброі[11], а таксама нанеслі ўдары па ваенных базах былых УС Сірыі[12][13][14][2]. Увечары ізраільскія ВПС правялі авіяўдары па даследчым цэнтры ў Дамаску[15][16][17], а таксама навакольнай авіябазе[18].
9 снежня авіяўдары ізраільскай авіяцыі працягнуліся. ВПС нанеслі ўдар па складзе з хімічнай зброяй[19], правінцыях Дэр’а і Сувейда на поўдні Сірыі, авіябазе на поўнач ад Сувейды, а таксама мноству складоў са зброяй і боепрыпасамі пакінутымі пасля паражэння войскаў Асада[20]. Да вечара Біньямін Нетаньяху заявіў, што Галанскія вышыні назаўжды застануцца пад уладай Ізраіля[21][22][23]. ВПС нанеслі ўдар па порце ў Латакіі[24][25]. За дзень было нанесена больш за 100 удараў[26].
10 снежня ізраільскія танкі рушылі за межы буфернай зоны ўздоўж мяжы з Сірыяй і былі заўважаныя прыкладна за 20 км ад Дамаска ў населеным пункце Катана[27][28][29][30]. Гэтым жа днём стала вядома, што ў ходзе ўдару па порце ў Латакіі, ізраільскія ВПС знішчылі ваенныя караблі сірыйскай арміі на якіх, як мяркуецца, знаходзіліся ракеты класа «мора — мора»[31][32]. Ізраільскія службы бяспекі назвалі гэта «найбуйнейшай паветранай аперацыяй, праведзенай ваенна-паветранымі сіламі ў гісторыі»[33]. Былы камандзір паўстанцаў заявіў, што «спатрэбяцца дзесяцігоддзі, каб аднавіць нацыянальную сірыйскую армію»[34].
У ноч на 12 лістапада авіяцыя ўварванцаў атакавала аб’екты ў Паўночный Сірыі[35], а днём ізраільцяне бамбілі наваколлі сірыйскай сталіцы[36][37][38].
Ізраільская тэхніка на маршы ў Сірыі, 13 снежня 2024.
З 12 па 13 снежня сірыйскія крыніцы паведамілі, што ізраільскія войскі правялі афіцыйныя сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых суполак у раёне басейна ракі Ярмук на паўднёвым захадзе правінцыі Дэр’а. Ізраільскія вайскоўцы выставілі канкрэтныя патрабаванні да мясцовага насельніцтва ў дачыненні да бяспекі, уключаючы здачу ўсёй зброі, выкананне патрабаванняў аб даглядзе і забарону на ўзброены супраціў любым ваенным аперацыям. Сірыйскія крыніцы таксама сцвярджалі, што ўварванцы выкарыстоўвалі гучнагаварыцелі, каб папярэдзіць мясцовых жыхароў аб неабходнасці пакінуць свае дамы[39][40].
13 снежня за некалькі гадзін было скінута каля 1 800 бомбаў на больш чым 500 цэляў[41][42]. 14 снежня знішчальнікі ізраільскіх ВПС нанеслі ракетныя ўдары па шасці ваенных аб’ектах на сірыйскай тэрыторыі[43].
16 снежня Ізраіль атакаваў сірыйскія сістэмы супрацьпаветранай абароны ў правінцыі Тартус[44], а таксама па ваенным складам у правінцыях Хама, Хомс і Латакія[45][46].
18 снежня стала вядома, што нібыта ізраільскія вайскоўцы гвалтоўна выгналі 100 сірыйскіх сем’яў з Галанскіх вышынь, пагражаючы ўжыць агнястрэльную зброю[47]. 20 снежня ізраільскія вайскоўцы занялі яшчэ дзве сірыйскія вёскі — Джамла і Маараба, адкрыўшы агонь па двух сірыйцах, якія выступілі супраць[48][49].
30 снежня салдаты Ізраіля ўвайшлі ў населены пункт Мадынат-эль-Баас і абшукалі мясцовыя адміністрацыйныя ўстановы[50].
2025
9 студзеня 2025 года ізраільскія афіцыйныя асобы заявілі, што яны збіраюцца «ў доўгатэрміновай перспектыве» заняць 15-кіламетровую «зону кантролю» і 60-кіламетровую «сферу ўплыву» ў глыбіні Сірыі[51].
15 студзеня ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па калоне аўтамабіляў «Хаят Тахрыр аш-Шам» у правінцыі Эль-Кунейтра, забіўшы двух баевікоў і мэра мясцовай вёскі. Гэта быў першы выпадак, калі Ізраіль атакаваў сілы ХТШ пасля падзення рэжыму Асада[52].
31 студзеня ізраільскія войскі былі абстраляныя праасадаўскімі баевікамі з групоўкі «Сірыйскі народны супраціў»[53].
26 лютага ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па ваенных аб’ектах на поўдні Сірыі[54][55][56].
Рэакцыя
Кіраўнік «Хаят Тахрыр аш-Шам» і лідар былой сірыйскай апазіцыі Абу Мухамад аль-Джулані абвінаваціў ізраільскіх вайскоўцаў у неправамерным нападзе на краіну[57].
↑page, Emanuel Fabian NEW! Get email alerts when this author publishes a new article You will receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile page You will no longer receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile. Reports claim Israeli tanks crossing into Syria buffer zone(англ.)(нявызн.) ?. www.timesofisrael.com. Праверана 8 снежня 2024.
↑page, Emanuel Fabian NEW! Get email alerts when this author publishes a new article You will receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile page You will no longer receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile. Israel reportedly strikes Syria’s Latakia port, targeting Assad regime’s naval assets(англ.)(нявызн.) ?. www.timesofisrael.com. Праверана 9 снежня 2024.
↑page, Emanuel Fabian NEW! Get email alerts when this author publishes a new article You will receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile page You will no longer receive email alerts from this author Manage alert preferences on your profile. Reports: IDF troops advance in Syria buffer zone, search government buildings in Madinat al-Baath(англ.)(нявызн.) ?. www.timesofisrael.com. Праверана 9 студзеня 2025.