Абарона Полацка (1941)
Абарона Полацка — баявыя дзеянні паміж савецкімі і нямецкімі войскамі летам 1941 года ў раёне Полацка. Абаронцы Полацка на працягу 18 дзён стрымлівалі пераўзыходзячыя сілы нацыстаў, пасля чаго здолелі выйсці з акружэння. Папярэднія падзеіПасля разгрому савецкіх войскаў у Беластоцка-Мінскай бітве войскі 3-й танкавай групы пад кіраўніцтвам генерала Германа Гота накіраваліся да Заходняй Дзвіны[1]. 27 чэрвеня з Уральскай ваеннай акругі ў Полацк прыбыла 174 стралковая дывізія 62-га стралковага корпуса 22-й арміі на чале з камбрыгам Аляксеем Зыгіным[2]. Абарона![]() 27 чэрвеняКаля вёскі Кутняны знішчаны нямецкі авангард, які меў мэтай захоп мастоў праз Заходнюю Дзвіну[2][3]. У сутыкненні ўдзельнічаў 390-й гаўбічны артылерыйскі полк 17-й стралковай дывізіі[4]. Зыгін прыняў камандванне Полацкім гарнізонам[2]. 29 чэрвеняРашэннем Ваеннага савета 22-й арміі створаны Полацкі баявы ўчастак, начальнікам якога назначаецца камандзір 174-й стралковай дывізіі камбрыг Аляксей Зыгін[5]. Абаронцы прынялі бой на подступах да Полацка [2][6] 30 чэрвеняУсе доты Полацкага ўмацаванага раёна занятыя гарнізонамі і прыведзены ў баявую гатоўнасць[5]. 3 ліпеня![]() Пачаўся агульны наступ у паласе Полацкага ўмацаванага раёна[3]. Нямецкая 19-ая танкавая дывізія захапіла Дзісну і паспрабавала перабрацца на правы бераг Заходняй Дзвіны, але напаткала супраціў[7]. 18-ая матарызаваная дывізія пры дапамозе артылерыі паспрабавала прарвацца да Полацка з боку Фарынава[5]. Полацк зведаў бамбардыроўку [6]. На горад быў скінуты дэсант. У Полацку быў створаны ахоўны атрад і вынішчальны батальён.[2] 4 ліпеня19-ая танкавая дывізія здолела стварыць плацдарм на правым паўночным беразе Заходняй Дзвіны на ўсход ад Дзісны ды ўзяць штурмам вёску Луначарскае. Байцы 166-га стралковага палка 98-ай стралковай дывізіі пакідалі свае акопы і адышлі[7]. Пераправа праз Дзвіну і плацдарм атакаваліся савецкай артылерыяй і авіяцыяй. 18-ая матарызаваная дывізія паўтарыла спробу падысці да Полацка з паўднёвага захаду, але не здолела. Часткі Зыгіна пераходзілі ў контратаку. Чарговая няўдача пераканала немцаў, што атакаваць бессэнсоўна і лепей засяродзіцца на развіцці плацдарму[1]. Большая частка нямецкага дэсанту знішчана ў раёне станцыі Грамы[2]. 5 ліпеняЗвесткі аб створаным на правым беразе Дзвіны плацдарме вельмі турбавалі кіраўніцтва Заходняга фронту, таму на месца баёў прыбыў намеснік камандуючага Заходнім фронтам генерал-лейтэнант Андрэй Яроменка. Ён загадаў расстраляць перад строем камандзіра 166-га стралковага палка маёра Зайнулліна К.А., на ўчастку якога немцамі быў створаны плацдарм.[7] Немцы знялі з кальца акружэння Мінска 14 матарызаваную дывізію ды перавялі яе пад Полацк. Пехотны полк 18-й матарызаванай дывізіі быў перакінуты на плацдарм. 6 ліпеняЯроменка ўзмацніў баявыя часткі абаронцаў перахопленнымі на адступленні з Літвы чырвонаармейцамі. 98-ая стралковая дывізія перайшла да контратак нямецкага плацдарма. Але нацысты плацдарм абаранілі і пашырылі. На яго перакінулі часткі 14-й матарызаванай дывізіі.[7] 7 ліпеня19-ая танкавая дывізія з плацдарму на правым беразе Дзвіны пачала наступ у накірунку Баравухі пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі[1][3]. Абодва бакі неслі вялізныя страты. РККА згубіла некалькі дотаў. Тым часам 174 стралковая дывізія на чале з Зыгіным правяла контратаку ў накірунку Дзісны, і змусіла немцаў бегчы, пакінуўшы танк і 2 бронетранспарцёры. Але выбіць іх з пазіцый не ўдалося[3]. 8 ліпеняНемцы прарвалі першую лінію абароны каля Баравухі, але адразу атакаваць другую ўжо не здолелі, вырашылі чакаць падтрымкі[1]. Нацысцкія часткі, абышоўшыя Полацк з поўдня, захапілі Улу ды наладзілі там пераправу праз Заходнюю Дзвіну. 9 ліпеняПрацягваліся баі за Баравуху. Немцы накіравалі ў яе накірунку каля 100 танкаў пры падтрымцы пехоты. Абаронцы адбівалі па 4-5 атак штодзень[3]. 18-я матарызаваная дывізія канчаткова адмовілася ад штурма Полацка з боку Фарынава[1]. Нямецкія танкі узялі заходнюю частку Віцебска, прычым з цэлым чыгуначным мастом. На поўначы узялі Себеж. 10 ліпеняСтановішча станавілася адчайным: вакол Полацка замыкалася акружэнне, немцы сцягвалі ўсё больш сіл для атакі ў накірунку Баравухі. На ўсходзе захоплены Гарадок. 11 ліпеняНемцамі захоплены Віцебск. 98-я і 112-я стралковыі дывізіі пачалі адступленне для таго, каб не апынуцца ў акружэнні і выраўняць лінію фронта[7]. З раніцы нямецкія часці працягвалі наступленне на баравухскім напрамку, спрабуючы развіць першапачатковы поспех. Да канца дня ўсе рэзервы абаронцаў Полацкага баявога ўчастка былі ўведзены ў бой, але ўзнавіць становішча ў напрамку Баравухі не ўдалося.[5] 12 ліпеняБаі за Полацк 12-13 ліпеня былі выключна жорсткімі. Неабходна адзначыць, што да 12 ліпеня супраць 6-ці дывізій першай лініі 22-й арміі гітлераўцы сумелі сканцэнтраваць 16 сваіх дывізій.[5] 13 ліпеняНа світанні 19-я танкавая і 14-я матарызаваная дывізіі пачалі наступленне на Невель з плацдарма ў раёне Уладычына[5]. Вораг прарваў абарону. Такім чынам, далей можна казаць не аб плацдарме, а аб шырокім наступленні на ўсход[7]. 14 ліпеняЧасткі 174-й стралковай дывізіі працягваюць ўтрымліваць Полацкі ўмацаваны раён, адбіваючы атакі праціўніка ў напрамку Баравухі[5]. 15 ліпеняУ выніку нямецкай артпадрыхтоўкі а 4-й гадзіне раніцы знішчана мястэчка Гомель на поўдні[3]. Асноўны агонь нямецкай артылерыі быў сканцэнтраваны на 2-х дотах першай лініі. На працягу гадзіны дзясяткі гармат расстрэльвалі іх ва ўпор. А 5-й гадзіне раніцы гарматы перанеслі свой агонь углыб абароны 61-га УРа і 508-га стралковага палка 174-й стралковай дывізіі, і ў атаку пайшлі штурмуючыя групы 9-й і 10-й пяхотных рот 2-га пяхотнага батальёна. Нечакана для атакуючых адкрыў кулямётны агонь адзін з дотаў першай лініі. Яго падтрымалі доты другой лініі і палкавая артылерыя 508-га стралковага палка. Бой зацягнуўся. Толькі знішчыўшы частку байцоў 508-га стралковага палка, а другую частку прымусіўшы адступіць і панёсшы пры гэтым страты, нямецкія штурмуючыя групы прыступілі да асады дотаў. Прымяняючы агнямёты і падрыўныя зарады, 18-ты пяхотны полк немцаў да 13:00 знішчыў 5 доўгатэрміновых кропак і прарваў абарону савецкіх войск. Немцы з поўначы прарваліся к Полацку ў раёне Баравухі-2. Да канца дня, 15 ліпеня, нямецкім войскам удалося заняць левабярэжную частку Полацка. У абстаноўцы, што склалася, Ваенны савет 22-й арміі вымушаны быў аддаць камбрыгу А.І. Зыгіну загад на адыход у бок Вялікіх Лук[5]. 16 ліпеняНоччу Зыгін пачаў выводзіць войскі з Полацка. Ён загадаў падарваць масты праз Заходнюю Дзвіну, нафтабазу і іншыя важныя абъекты, арганізаваў выхад 174-й стралковай дывізіі і іншых частак з Полацка і з Полацкага баявога ўчастка. Вынік абароныАбарона Полацка затрымала часткі вермахта болей чым на 2 тыдні, звязала значныя сілы нацыстаў, дазволіла атрымаць час на арганізацыю абароны на ўсходзе, зрабіла ўнёсак у зрыў плана бліцкрыга[2]. Немцы страцілі дзесяткі танкаў і тысячы вайскоўцаў, штурмуючы "крэпасць Полацк". За арганізаваны выхад з акружэння і асабістную мужнасць Аляксей Зыгін 31 жніўня 1941 года быў узнагароджаны ордэнам Леніна і яму было надана званне генерал-маёр[2]. Актыўная абарона Полацка доўжылася больш, чым актыўная абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе. Ворагу быў нанесены значна большы ўрон. І абаронцы Полацка здолелі выйсці з акружэння, прыхапіўшы з сабой тэхніку. ПамяцьАдна з вуліц Полацка носіць імя Зыгіна. 21 верасня 2011 года у Полацке была адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар Зыгіна[2]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia