Полацкі музей баявой славы
Музей баявой славы — музей у Полацку. Прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Значнае месца ў экспазіцыі музея займаюць матэрыялы пра палачан — Герояў Савецкага Саюза. ГісторыяМузей быў створаны ў 1971 годзе па ініцыятыве супрацоўнікаў Полацкага краязнаўчага музея В. І. Траццякова і В. А. Купрыянава. У 1985 годзе праведзена рээкспазіцыя, і 7 мая 1985 года музей зноў адкрыты для наведвальнікаў. З 2001 года Музей баявой славы ператвораны ў філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка. КанцэпцыяМузей раскрывае гісторыю Полацкага ўмацаванага раёна, абарону Полацка (27 чэрвеня — 16 ліпеня 1941 года), жыццё горада ў перыяд акупацыі (ліпень 1941 — ліпень 1944 гадоў), дзейнасць падпольных арганізацый і партызанскі рух у Полацка-Лепельскай партызанскай зоне, удзел палачан у бітвах Вялікай Айчыннай вайны, Полацкай наступальнай аперацыі 28 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года. Гл. таксама
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia