Абдул Рахман
Тунку Абдул Рахман Путра аль-Хадж (8 лютага 1903, Алар-Сетар, султанат Кедах — 6 снежня 1990, Куала-Лумпур) — першы прэм’ер-міністр незалежнай Малайскай Федэрацыі, з 1963 — Малайзіі, прынц (путра). БіяграфіяСёмы сын султана Кедаха (Паўночная Малая) Абдул Хаміда Шаха і яго чацвёртай жонкі, Чэ Манжалары, дачкі тайскага правінцыйнага чыноўніка. Адзінакроўны брат султана Бадлішаха. У дзяцінстве захапляўся спортам, дэманстраваў здольнасці да вучобы. Вучыўся ў англійскай школе ў Пінангу і ў школе Дэбсурын у Бангкоку. Атрымаўшы ад урада Кедаха стыпендыю, адправіўся ў Англію, дзе навучаўся ў Кембрыджскім універсітэце. У 1925 годзе атрымаў ступень бакалаўра і вярнуўся на радзіму, але яго брат Тунку Ібрагім, у той час рэгент Кедаха, адправіў яго ў Лондан вучыцца на юрыста. Толькі праз шмат гадоў, калі яму споўнілася 47 гадоў, змог атрымаць допуск да юрыдычнай практыкі. Пасля вяртання на радзіму ў 1931 годзе знаходзіўся на дзяржаўнай службе. Захапляўся покерам, гольфам, футболам і тэнісам, раз’язджаў на чырвонай спартыўнай машыне, але адначасова адказна падыходзіў да сваёй працы. Карыстаўся аднолькавай павагай з боку дзвюх этнічных і рэлігійных груп насельніцтва — мусульман-малайцаў і канфуцыянцаў-кітайцаў, умеў уладжваць паміж імі канфлікты. Прасякся праблемамі сялянскага насельніцтва, накіроўваў сродкі на асушванне балот (якія з’яўляліся крыніцай малярыі) і паляпшэнне інфраструктуры. Падчас японскай акупацыі Малаі (снежань 1941—1945) — у адміністрацыі султанату ў Кедаху. Пасля вайны атрымаў нарэшце дыплом юрыста і працаваў у пракуратуры Куала-Лумпура. У 1951 годзе ўзначаліў Аб’яднаную малайскую нацыянальную арганізацыю (АМНА) — палітычную сілу, якая прадстаўляла малайскую абшчыну краіны. У 1955 годзе, пасля аб’яднання трох нацыянальных партый (ОМНО, Кітайскай асацыяцыі Малаі і Індыйскага кангрэса Малаі) у Саюзную партыю Малаі, стаў яе старшынёй. Пасля перамогі Саюзнай партыі на парламенцкіх выбарах 1955 года — галоўны міністр і міністр унутраных спраў Малайскай Федэрацыі. У студзені 1956 года ўзначальваў дэлегацыю на перамовах з брытанскім урадам у Лондане аб неадкладным прадастаўленні Малаі ўнутранага самакіравання, а ў далейшым — незалежнасці. Пасля абвяшчэння незалежнасці 31 жніўня 1957 года застаўся на чале ўрада, заняўшы пасады прэм’ер-міністра і міністра замежных спраў Малайскай Федэрацыі (з 1963 — Малайзіі). У 1961 годзе вылучыў план аб’яднання Малайскай федэрацыі і калоній Вялікабрытаніі Сінгапура, Сабаха, Саравака і Брунея ў Федэрацыю Малайзія. 16 верасня 1963 года аб’яднанне адбылося (без Брунея; Сінгапур выйшаў са складу 9 жніўня 1965 года). У 1967 годзе Малайзія стала адным з заснавальнікаў Асацыяцыі краін Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН). У сярэдзіне 1960-х гадоў у краіне ўзмацніліся міжабшчынныя супярэчнасці (асабліва з прыняццем у 1967 годзе закона аб мове, які вызначыў у якасці афіцыйнай малайскую мову), якія прывялі ў 1969 годзе да міжэтнічных сутыкненняў і ўвядзення надзвычайнага становішча. Улада фактычна перайшла ад урада да Нацыянальнай аператыўнай рады на чале з намеснікам прэм’ер-міністра Абдул Разаком, які ў 1970 годзе і заняў пасаду прэм’ер-міністра. У 1969—1973 гадах займаў пасаду генеральнага сакратара Арганізацыі «Ісламская канферэнцыя». У 1983 годзе Абдул Рахман быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй караля Фейсала. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia