Абель Эрнандэс
А́бель Маці́яс Эрна́ндэс Платэ́ра (ісп.: Abel Mathías Hernández Platero; нар. 8 жніўня 1990, Панда, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Пеньяроль» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая. Клубная кар’ераПрафесійную кар’еру пачаў у клубе «Сентраль Эспаньёл», адкуль перайшоў у клуб «Пеньяроль». 2 лютага 2009 года ігрок быў выкуплены італьянскім клубам «Палерма», дзе на той момант гуляў яго суайчыннік Эдынсан Кавані. Дэбютаваў за новы клуб 15 сакавіка, выйшаўшы на замену Кавані ў матчы супраць «Лечэ». 1 верасня 2014 года за 10 млн фунтаў, што з’яўляецца клубным рэкордам, перайшоў у англійскі «Хал Сіці». У дэбютным матчы супраць «Вест Хэма» забіў гол, а сустрэча скончылася ўнічыю 2:2. Па заканчэнні сезона 2017/18 «Хал Сіці» прапанаваў нападніку новы кантракт, аднак бакі не здолелі дамовіцца і было абвешчана, што Эрнандэс пакідае клуб. У жніўні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з маскоўскім ЦСКА[4]. У маі 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[5]. У жніўні 2019 года далучыўся да катарскага клуба «Аль-Ахлі». У жніўні 2020 года адправіўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Інтэрнасьянала», а ў красавіку 2021 года перайшоў у «Флуміненсі». Сезон 2022 правёў у мексіканскім «Атлетыка Сан-Луіс», у студзені 2023 года вярнуўся ў «Пеньяроль». Міжнародная кар’ера27 ліпеня 2010 года дэбютаваў за зборную Уругвая ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Анголы, якая праходзіла ў Лісабоне. ДасягненніУругвай:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia