Фернанда Муслера
Не́стар Ферна́нда Мусле́ра Міко́ль (ісп.: Néstor Fernando Muslera Micol; нар. 16 чэрвеня 1986, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — уругвайскі футбаліст, брамнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Уругвая. З’яўляецца асноўным брамнікам уругвайскай каманды. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў клубе «Мантэвідэа Уондэрэрс», гэта значыць з’яўляецца выхаванцам юнацкай акадэміі гэтага клуба. У жніўні 2007 года быў набыты італьянскім клубам «Лацыа», які выклаў за іграка 3 млн еўра. Дэбютаваў за сталічны клуб 16 верасня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Мілана», які скончыўся спусташальным паражэннем з лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сезон Фернанда пачаў як другі брамнік, з’яўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сезоне 2009/10 пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клуба. 19 ліпеня 2011 года «Галатасарай» афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з Муслера на 5 гадоў[3][4]. Паводле пагаднення паміж клубамі турэцкі клуб перадаваў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн еўра былому клубу Муслеры, «Мантавідэа Уондэрэрс», які валодаў 50% правоў на іграка[5]. Міжнародная кар’ера10 кастрычніка 2009 года Фернанда ўпершыню згуляў за зборную Уругвая, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасцявая перамога з лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат свету. ДасягненніКлубныя«Лацыа»:
«Галатасарай»:
МіжнародныяУругвай:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia