Гастон Рамірэс
Гастон Эсек’ель Рамірэс Перэйра (ісп.: Gastón Ezequiel Ramírez Pereyra; нар. 2 снежня 1990, Фрай-Бентас, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клуба «Віртус Энтэла». Ігрок нацыянальнай зборнай Уругвая (2010—2018). Клубная кар’ераПачаў кар’еру Гастон у клубе «Пеньяроль», дзе дэбютаваў у сакавіку 2009 года. У сезоне 2009/10 забіў за клуб 6 мячоў, чым дапамог «Пеньяролю» стаць чэмпіёнам Уругвая. У жніўні 2010 года перашоў у склад італьянскай «Балонні» за 2,5 млн еўра. Дэбютаваў у чэмпіянаце Італіі 26 верасня 2010 года матчам супраць «Катаніі», які скончыўся з лікам 1:1. 31 жніўня 2012 года далучыўся да складу англійскага клуба «Саўтгемптан», падпісаўшы кантракт з камандай на чатыры гады. Трансфер іграка каштаваў англічанінам 12 млн фунтаў стэрлінгаў. 15 верасня паўабаронца дэбютаваў у матчы супраць «Арсенала», дзе яго новы клуб трываў буйную паражэнне з лікам 1:6. Гастон з’явіўся на пляцоўцы ў другой палове матча замест Стывена Дэвіса. 23 студзеня 2014 года ігрок атрымаў пашкоджанне, з-за чаго прапусціў некалькі тыдняў. 1 верасня 2014 на правах арэнды перайшоў у «Хал Сіці». Па заканчэння тэрміну арэнды ўлетку 2015 года вярнуўся ў «Саўтгемптан», аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У студзені 2016 года быў арандаваны «Мідлсбра»[3]. Па заканчэнні сезона 2015/16 у якасці свабоднага агента пакінуў «Саўтгемптан», і ў ліпені 2016 года падпісаў з «Мідлсбра» кантракт[4]. Па выніках сезона 2016/17 «Мідлсбра» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў жніўні 2017 года Рамірэс стаў іграком італьянскай «Сампдорыі»[5], дзе гуляў да лета 2021 года. У снежні 2021 года падпісаў кантракт з «Монцай» з Серыі B да канца сезона 2021/22, пасля выхаду клуба па выніках сезона ў Серыю A пакінуў каманду. У кастрычніку 2022 года падпісаў кантракт з клубам Серыі C «Віртус Энтэла». Міжнародная кар’ера8 кастрычніка 2010 года Рамірэс дэбютаваў у складзе зборнай Уругвая таварыскім матчам супраць зборнай Інданезіі. Футбаліст адгуляў увесь матч. Дасягненні«Пеньяроль»:
Крыніцы
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia