Абраз Маці Божай Баркалабаўскай
Абраз Маці Божай Баркалабаўскай — выява Божай Маці, якая захоўваецца ў Баркалабаўскім Свята-Узнясенскім жаночым манастыры. АпісаннеБаркалабаўская Адзігітрыя, намаляваная тэмперай на хваёвай аснове з пазалочаным разьбяным фонам, — адзін з найвялікшых шэдэўраў беларускай школы іканапісу, які захоўвае выразныя рысы старажытнавізантыйскай асновы. ГісторыяНавукоўцы выказваюць меркаванне, што абраз створаны на мяжы XVI—XVII ст. ці ў 1-й пал. XVII ст. ў цэнтральнабеларускім рэгіёне (магчыма, на тэрыторыі паміж Слуцкам і Слонімам[1]). Першапачаткова знаходзілася ў праваслаўным Баркалабаўскім жаночым манастыры (адсюль назва), заснаваным Б. Сцяцкевічам у 1648. У манастырскім архіве захоўвалася легендарнае паданне пра паходжанне абраза. Паводле яго ў 1659 нейкі «князь вояў рускіх» Пажарскі вяртаўся «з Польшчы», маючы пры сабе патаемна гэты абраз Багародзіцы. Капі атрад князя праходзіў каля мана-тыра, «абраз стаў нерухомы» і ніякія намаганні людзей не здолелі зрушыць яго з месца. Пажарскі зразумеў, што абраз жадае застацца ў манастыры і перадаў яго ігуменні Фацінні Кіркораўне. Тут абраз праславіўся многімі цудамі, аб чым сведчылі яго шматлікія копіі ў навакольных цэрквах. Найвялікшым цудам лічылася тое, што абраз перажыў усе войны XVII—XX ст. і ганенні на рэлігію ў XX ст. Абраз быў выяўлены 27-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1974 годзе[2]. У культурыСвяткаванне абраза адбываецца 24 ліпеня, у дзень яго з’яўлення ў Баркалабаўскім манастыры. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia