Абраз Маці Божай Фашчаўскай
Абраз Маці Божай Фашчаўскай — абраз Багародзіцы, вядомы з першай паловый XVII ст., які каталікамі з усходу сучаснай Беларусі лічыўся цудадзейным. Ікона знаходзілася ў галоўным алтары касцёла Адведзін Найсвяцейшай Дзевай Марыяй Святой Альжбеты ў вёсцы Фашчаўка сучаснага Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Прыкладна да сярэдзіны XVII ст. Фашчаўка называлася Чарніца, таму абраз быў вядомы як Чарніцкі. Адносіцца да іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя. Ёсць звесткі, што абраз шанаваўся таксама праваслаўнымі вернікамі. Арыгінал страчаны, як мяркуецца, у 1937 годзе. Гісторыя5 лістапада 1611 года кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт ІІІ Ваза для заснавання калегіюма езуітаў і школ у Оршы дараваў пляц у горадзе і 200 валок зямлі з падданымі ў Магілёўскай эканоміі. У наступным, 1612 годзе, прадстаўнікі караля і віленскага біскупа разам з адміністрацыяй Магілёўскай эканоміі вылучылі з каралеўскіх уладанняў і перадалі ва ўласнасць аршанскіх езуітаў вёскі Чарніца (цяпер Фашчаўка), Княжычка (цяпер Княжыцы), Крывель, Чамаданы (цяпер Старыя Чамаданы) і Чална (цяпер Саськаўка)[1]. Першая вядомыя згадка ў літаратуры пра прысутнасць каталікоў у Чарніцы звязаная з шанаваннем абраза Маці Божай, які лічыўся цудадзейным. Вядомы ў свой час пісьменнік, палеміст і гісторык кс. Альберт (Войцех) Віюк-Каяловіч SJ (1609—1677) сабраў у 1650 годзе ў адной са сваіх прац па гісторыі хрысціянства ў Вялікім Княстве Літоўскім звесткі пра шэраг цудадзейных абразоў, сярод якіх аўтар называе ікону Багародзіцы з Чарніцы — вёскі Аршанскага калегіюма езуітаў[2][3]:
У «Марыйным атласе» баварскага езуіта кс. Вільгельма Гумпенберга SJ (ням.: Wilhelm Gumppenberg, 1609—1675), надрукаваным у 1672 годзе, таксама ёсць звесткі пра цудадзейны абраз Багародзіцы, які знаходзіўся ў вёсцы, што належала Аршанскаму калегіюму езуітаў, хаця назва вёскі не падаецца[4][5]:
Хаця гэтае выданне пабачыла свет у 1672 годзе, але звесткі кс. Гумпенберг пачаў збіраць значна раней. У 1652 годзе ён прасіў усіх еўрапейскіх правінцыялаў ордэна езуітаў, каб у кожнай правінцыі быў прызначаны чалавек, які падрыхтуе і вышле яму матэрыялы пра цудадзейныя абразы. Просьбы пра дастаўленне інфармацыі былі накіраваныя таксама ўсім рэктарам езуіцкіх калегіюмаў у Еўропе[6]. Як вынікае з самой цытаты, інфарматарам кс. Гумпенберга ў гэтым выпадку быў кс. Альберт (Войцех) Віюк-Каяловіч SJ (1609—1677). Даследчык гісторыі фашчаўскага касцёла А. В. Красоўскі звяртае ўвагу на тое, што кс. Віюк-Каяловіч у прыведзеным урыўку названы рэктарам Віленскага калегіюма езутаў, а гэтую пасаду ён займаў у 1653—1655 гадах[a], а таксама на тую акалічнасць, што ў тэксце гаворыцца пра звязаныя з вайной перашкоды, у той час як у чэрвені 1654 года акурат пачалася вайна Расійскага Царства з Рэччу Паспалітай (1654—1667)[4]. На гэтай падставе даследчык адносіць перапіску паміж кс. Віюком-Каяловічам і кс. Гумпенбергам, як і апублікаваныя ў выніку гэтай перапіскі звесткі, прыкладна да перыяду паміж 1654 і 1655 гадамі[4]. Таксама А. В. Красоўскі адзначае, што паколькі кс. Віюк-Каяловіч ва ўласнай кнізе падобнай тэматыкі, якая выйшла з друку ўсяго на некалькі гадоў раней за пачатак перапіскі з кс. Гумпенбергам, не ўзгадвае іншыя цудадзейныя абразы ва ўласнасці Аршанскага калегіюма езуітаў, акрамя Багародзіцы з Чарніцы, то і ў тэксце кс. Гумпенберга ідзецца пра тую ж ікону[4]. У 1768 годзе была надрукаваная праца па гісторыі Літоўскай правінцыі езуітаў, дзе аўтар кс. Станіслаў Растоўскі SJ (1711—1784) са спасылкаю на рукапісную «Гісторыю аршанскага калегіюма» (лац.: Historia Collegii Orsensis) расказвае пра містычны эпізод у 1643 годзе, звязаны з абразам Багародзіцы ў Чарніцы[7]:
Сам аўтар у зносцы да гэтага фрагмента адзначыў, што пра каменны град напісаў нехта недасведчаны (лац.: profanus)[7]. У выдадзеным у 1702 годзе атласе нямецкага географа-езуіта Генрыха Шэрара SJ (ням.: Heinrich Scherer, 1628—1704), адзін з тамоў якога аўтар цалкам прысвяціў цудадзейным абразам і статуям Маці Божай, Фашчаўка пазначана сярод тых месцаў Вялікага княства Літоўскага, дзе знаходзіліся цудадзейныя выявы Панны Марыі[8]. На гэтай жа старонцы ў скарочаным варыянце Шэрар перадрукаваў звесткі пра цудадзейны абраз Аршанскага калегіюма езуітаў з «Марыйнана атласа» кс. Гумпенберга 1672 года[8]. А. В. Красоўскі лічыць, што аўтар проста не ведаў, што аршанскім езуітам належаў толькі адзін цудадзейны абраз Багародзіцы, а за Чарніцай да таго часу ўжо замацавлася іншая назва — Фашчаўка[4]. У XVIII ст. абраз знаходзіўся ў фашчаўскім касцёле і лічыўся цудадзейным, пра што сведчаць згадкі ў архіўных крыніцах. Так у 1713 годзе Рэгіна Кулакоўская — удава настаяцеля царквы св. Мікалая ў мястэчку Дуброўна Аршанскага павета пратапопа Кандрата Палікарповіча — у сваім тастаменце загадвала дзецям зрабіць ахвяру на хвалу Панны Марыі Фашчаўскай[9]:
АпісаннеАпісанні ці выявы Багародзіцы Фашчаўскай раней XIX ст. на бягучы момант невядомыя. Самае даўняе і найбольш падрабязнае з апісанняў абраза было знойдзена ў пратаколе генеральнай візітацыі фашчаўскага касцёла пад датаю 6 верасня 1805 года[10]:
У падаўчым інвентары фашчаўскага касцёла пад датаю 15 чэрвеня 1828 года абраз Панны Марыі таксама называецца цудадзейным, але яго апісанне не адрозніваецца ад папярэдняга — новыя звесткі толькі пра шату на абразе[11]:
Тут маецца на ўвазе лотавая проба, а гэта значыць, што матэрыял шаты меў толькі ¼ частку срэбра. ![]() Змены ў размяшчэнні абраза ў касцёле і яго аздабленні на працягу XIX ст. не зафіксаваныя. У інвентары касцёла пад датаю 13 мая 1903 года апісанне адрозніваецца ад папярэдніх толькі дэталямі[11]:
У падаўчым інвентары пад датаю 10 ліпеня 1899 года яшчэ не адзначалася, што шанаваны абраз засланяўся іншай іконай Панны Марыі. А. В. Красоўскі мяркуе, што канструкцыя, якая дазваляла хаваць абраз, была зроблена паміж 1899 і 1903 гадамі, калі адміністратарам касцёла быў кс. Павел Карповіч (1900–1902) ці кс. Тамаш Чайкоўскі (1902–1903)[11]. Адзіная вядомая выява Багародзіцы Фашчаўскай захавалася дзякуючы фатаздымку пачатку ХХ ст. У 1990-х гадах у фашчаўскай парафіі быў знойдзены невялікі аркушык памерам 8х12,5 см, на адным баку якога — фатаграфічная выява Панны Марыі Фашчаўскай (арыгінальны подпіс польск.: Obraz Najświętszej Panny Maryi Faszczowskiej), а на адваротным — ананімны польскамоўны гімн «Песня пра Найсвяцейшую Панну Марыю Фашчаўскую» (польск.: Pieśń o Najświętszej Pannie Marji Faszczowskiej)[11]. Год на аркушыку не пазначаны, але ідэнтычную выяву[12] апублікаваў у 1911 годзе ў манаграфіі пра цудадзейныя марыйныя абразы езуіт кс. Алаізі Фрыдрых SJ (польск.: Alojzy Fridrich, 1850–1927), што дае падставы датаваць здымак пачаткам ХХ ст. Аўтар адзначаў, што частку звестак ён атрымаў ад фашчаўскага плябана кс. Антонія Мацулевіча, які ўзначальваў парафію ў 1909—1911 гадах, а таксама ад прыватных асоб. А. В. Красоўскі выказвае меркаванне, што такія аркушыкі з Багародзіцай Фашчаўскай маглі друкавацца для прафіян ці пілігрымаў, і адзін экзэмпляр кс. Мацулевіч даслаў кс. Фрыдрыху. Трэба заўважыць, што сам кс. Фрыдрых не меў магчымасці наведаць Фашчаўку, бо ў той час езуітам было забаронена законам прыязджаць у Расійскую імперыю[13]. У той жа публікацыі кс. Фрыдрых падае апісанне абраза[11][14]:
Іншыя фотаздымкі ці выявы Фашчаўскай Багародзіцы на сённяшні дзень невядомыя, але нават у тым выглядзе, у якім паказаны абраз на маленькім аркушыку, ніхто з нашых сучаснікаў Багародзіцу Фашчаўскую не бачыў, бо ў 1912 годзе касцёл абрабавалі і сярод іншай маёмасці скралі аздобу з абраза[11]. Іканаграфічны тыпАрыгінал іконы страчаны ў 1937 годзе[15] і захаваўся ўсяго адзін фатаздымак пасрэднай якасці пачатку ХХ стагоддзя, на якім большая частка абраза схаваная пад шатаю, што робіць немагчымым дэталёвы мастацтвазнаўчы аналіз твора. Выява Багародзіцы на гэтым здымку належыць да іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя: Панна Марыя трымае Хрыста на левай руцэ, у правай — жазло, пальцы правай рукі Ісуса складзены ў бласлаўляльным жэсце, а ў левай ён трымае Евангелле. Беларуская спецыялістка па іканаграфіі, гісторык мастацтва Г. А. Флікоп-Світа адзначае, што прадстаўленая на адзіным вядомым фотаздымку іконы пакаленная выява Багародзіцы сустракаецца даволі рэдка, акрамя таго на большасці абразоў падобнай іканаграфіі Хрыстос трымае ў руках сферу, а не кнігу, але ўвесь твор вельмі характэрны для іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя, ніякіх нечаканых рыс няма, ракурсы персанажаў традыцыйныя — маці павернутая да дзіцяціці (а яно — да яе) у тры чвэрці. Спецыялістка адзначае, што сярод тых выяў, якія захаваліся да цяперашняга часу, абразы такой іканаграфіі невядомыя, адшукаць іншыя прыклады гэтага іканаграфічнага зводу не ўдалося[16]. Польскі даследчык культу Багародзіцы кс. Канстанты Марыя Жукевіч OFM (польск.: Konstanty Maria Żukiewicz, 1874—1948) у 1921 годзе без абгрунтавання свайго меркавання аднёс фашчаўскі абраз да шэрагу копій Маці Божай Снежнай — галоўнага багародзічнага абраза Рыма, які захоўваецца ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ[17]. Хаця іканаграфічны звод Багародзіцы Снежнай на працягу XVII-XVIII стагоддзяў карыстаўся на беларускіх землях вялікай папулярнасцю, з якой мог параўнацца хіба што абраз Маці Божай Чэнстахоўскай[18], аднак падабенства Панны Марыі Фашчаўскай і Панны Марыі Снежнай вынікае з прыналежнасці да агульнага іканаграфічнага тыпу Адзігітрыя, а рысы, уласцівыя іканаграфічнаму зводу Багародзіцы Снежнай, не прасочваюцца ў фашчаўскім абразе[13]. Беларускі мастацтвазнавец, спецыяліст па культавым мастацтве эпохі барока А.А. Ярашэвіч (1940—2016) адзначаў, што ў XVIII стагоддзі мастакі «нізавога» ўзроўню барока смела дэфармавалі візантыйскую іканаграфію Багародзіцы Снежнай, але нават у самых перайначаных спісах іконы ад прататыпа захоўваўся характэрны жэст рук Багародзіцы, у якіх яна трымае хустачку[19]. Гэтай рысы фашчаўскі абраз не мае. У сучаснай публікацыі польскіх гісторыкаў-езуітаў Людвіка Гжэбеня (польск.: Ludwik Grzebień, 1939—2020) і Анджэя Паўла Беся (польск.: Andrzej Paweł Bieś) фашчаўскі абраз называецца копіяй іконы Багародзіцы Снежнай з Дэрпта, якая пазней, магчыма, была перанесена езуітамі ў касцёл латгальскага сяла Ўжвалда[20]. Аўтары не даюць спасылак на крыніцы інфармацыі і ніяк не тлумачаць той факт, што толькі выява Панны Марыі Фашчаўскай — адзіная ва ўсёй кнізе — не адпавядае іканаграфічнаму зводу Маці Божай Снежнай. Шанаванне абразаПадрабязных звестак пра шанаванне фашчаўскага абраза Панны Марыі ў ХІХ ст. пакуль не знойдзена, але асобныя эпізоды сведчаць, што ў народным уяўленні абраз па-ранейшаму лічыўся цудадзейным[13]. 3 студзеня 1842 года фашчаўскія парафіяне напісалі ліст у Магілёўскую рыма-каталіцкую духоўную кансісторыю з просьбаю пакінуць у Фашчаўцы кс. Віктара Варпуцянскага OFM — манаха ордэну бернардынаў, які ўзяўся за аднаўленне занядбанага за дваццаць гадоў пасля выгнання езуітаў касцёла і плябаніі. Ліст напісаны ад імя ўсіх сялян-гаспадароў былога езуіцкага маёнтка, а за непісьменных падпісаўся валасны пісар Міхал сын Каэтана Давідовіч. У тэксце звароту парафіяне выказвалі надзею, што дзякуючы руплівай працы кс. Варпуцянскага вернуцца і цуды Маці Божай[13]. Ускосна пра шанаванне Багародзіцы Фашчаўскай сведчыць колькасць вотаў каля абраза, якая павялічвалася на працягу ХІХ ст. У 1805 годзе каля галоўнага алтара і ў іншых месцах вісела 26 срэбных вотаў і два срэбныя рублі. Колькасць срэбных вотаў рознай пробы ў 1828 годзе складала ўжо 82 адзінкі, агульная вага якіх дасягала 2,5 кілаграма. У 1911 годзе срэбных вотаў рознай формы, велічыні і пробы налічвалася 109[21]. Паводле сабраных кс. Фрыдрыхам звестак, у пачатку ХХ ст. у касцёле была 131 вота і месціліся гэтыя ахвяры ў дзвюх драўляных шафках каля галоўнага алтара. На фігурцы 1807 года, якая была зроблена ў форме хворага чалавека, што ляжыць на ложку, быў надпіс па-польску польск.: P. Jelern. Вота 1819 года мела надпіс па-руску: «За здароўе слугі Пятра». Срэбная таблічка, ахвяраваная некалькімі асобамі, мела вершаваную гравіроўку па-лацінску са зваротам да Багародзіцы. Аўтар перадае змест надпіса ў перакладзе на польскую мову[22]:
Большая часта фігурак не мела дат і надпісаў[23]. Копіі і спісыСпіс з царквы св. Мікалая ў вёсцы МяніцаЗгодна з пратаколам візітацыі ўніяцкай царквы св. Мікалая ў вёсцы Мяніца Бабыніцкага дэканата (Лепельскі павет Віцебскай губерні) у 1822 годзе ў галоўным алтары гэтага храма знаходзіўся абраз «Найсвяцейшай Панны Марыі Хвашчаўскай» (польск.: Nayświętszey Maryi Panny Chwaszczowskiey). Ніякай інфармацыі пра матарыял асновы твора і накладную аздобу не падаецца. Лёс гэтага спісу невядомы[24]. Спіс з касцёла Ўнебаўзяцця Панны Марыі ў вёсцы ПустыньПра іншы спіс, які паходзіць з другой паловы ХІХ ст., паведаміў у 1911 годзе ў сваім даследаванні кс. Фрыдрых[23]:
А. В. Красоўскі высветліў, што ў 1880 годзе адміністратарам фашчаўскага касцёла быў кс. Адольф Малахоўскі, які з 1883 года служыў таксама і ў Пустыні. Малахоўскі нарадзіўся ў 1841 годзе, паходзіў з дваранаў Ковенскай губерні, да 1859 года вучыўся ў Панявежскай гімназіі, у 1860 — 1861 гадах — у Цяльшэўскай рыма-каталіцкай дыяцэзіяльнай семінарыі, у 1861 — 1862 гадах — у Магілёўска-Мінскай рыма-каталіцкай семінарыі, а ў 1862 — 1866 гадах — у рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбурзе. Па заканчэнні атрымаў ступень магістра багаслоўя. Высвечаны ў святарскі сан 12 сакавіка 1866 года, у 1866 — 1880 гадах працаваў на розных пасадах у рыма-каталіцкай акадэміі. У 1873 годзе ездзіў за мяжу на чатыры месяцы для пакланення святым месцам у Палесціне. Нарэшце 6 снежня 1879 годзе «паводле ўласнага жадання звольнены ад усіх пасад, якія займаў у акадэміі, і прызначаны ў Фашчаўку»[24]. Аднак ужо ў сакавіку 1880 года кс. Малахоўскі з прычыны слабога здароўя прасіў звольніць яго. Мітрапаліт гэтую просьбу выканаў, але справа зацягнулася, таму святар пакінуў Фашчаўку толькі ў кастрычніку 1880 года. У снежні 1880 года кс. Малахоўскага прызначылі ў Выбарг, а 1 снежня 1883 года — у Пустынь, дзе ён служыў да 1 студзеня 1888 года, а пасля яшчэ некалькі гадоў у суседніх парафіях[25]. Ускосна пацвярджаецца інфармацыя пра аздабленне абраза Панны Марыі Фашчаўскай. За той час, пакуль кс. Малахоўскі узначальваў фашчаўскую парафію, на абразе з’явіўся срэбны вызалачаны крыж з камянямі[24]. Пазнейшыя крыніцы адзначаюць, што гэты крыж меў у сабе часцінкі Святой Зямлі[14]. А. В. Красоўскі звяртае ўвагу на тое, што кс. Малахоўскі акурат за некалькі гадоў да прызначэння ў Фашчаўку здзейсніў пілігрымку ў Святую Зямлю і нават напісаў кнігу пра гэтае падарожжа, таму лічыць крыж ахвярай кс. Малахоўскага[24]. У пошуках інфармацыі пра спіс Багародзіцы Фашчаўскай, А. В. Красоўскі знайшоў у падаўчым інвентары пустыньскага касцёла пад датаю 1 снежня 1888 года спіс новых рэчаў, якія з’явіліся ў касцёле за 4 гады, пакуль адміністратарам быў кс. Малахоўскі. Спіс змяшчае 72 пункты, сярод якіх[26]:
Першы абраз па сёнешні дзень знаходзіцца ў пустыньскім касцёле. Пацвярджае гэта і лацінская гравіроўка на шаце. Аднак кампазіцыя твора моцна адрозніваецца ад кампазіцыі фашаўскага абраза, шмат якія дэталі не супадаюць і сам надпіс не дае хоць нейкіх адсылак да Фашчаўкі. Прычын, каб атаясамліваць гэты абраз з Багародзіцай Фашчаўскай, няма. Пытанне пра рэальнае існаванне гэтага спіса іконы застаецца адкрытым з-за адсутнасці дакладных звестак. Гімн у гонар Багародзіцы ФашчаўскайНа адваротным баку зноўдзенага ў 1990-х гадах аркушыка з фатаграфічнай выявай Маці Божай Фашчаўскай быў надрукаваны ананімны польскамоўны гімн «Песня пра Найсвяцейшую Панну Марыю Фашчаўскую». Гэты спеў да цяперашняга часу з некаторымі адхіленнямі ад арыгіналу выконваецца ў фашчаўскай парафіі[27].
КрыніцыЛітаратурныя крыніцы
Анлайн-крыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia