Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч
Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч (28 жніўня 1940, в. Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна, Мінская вобласць — 28 кастрычніка 2016, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (2003). БіяграфіяСкончыў БДУ (1962). З 1965 у Інстытуце ядзернай энергетыкі, у 1979—2003 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. З 2004 у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Даследуе мастацтва эпохі барока (скульптуру, іканапіс, алтарнае малярства, іканаграфію) і гісторыю рэлігіі на Беларусі (беларускія манастыры).[3] Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «„Маці Божая Снежная“ ў Беларусі» («Про Хрысто, 2003»), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Про Хрысто, 2004»), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004). Памёр 28 кастрычніка 2016 года[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia