Абрам Аронавіч Столяр
Абрам Аронавіч Сто́ляр[3] (20 лютага 1919, п. г. т. Тарутынэ, Адэская вобласць, Украіна — 6 мая 1993, Масква) — беларускі матэматык і педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання матэматыцы. Доктар педагагічных навук (1972), прафесар (1972). БіяграфіяНарадзіўся ў калоніі Тарутынэ на поўдні Бесарабіі. Скончыў мужчынскі ліцэй у Чатаця-Албэ (сучасны Белгарад-Днястроўск), вучыўся ў Вышэйшай політэхнічнай школе ў Бухарэсце[4]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў эвакуіраваны ў Сярэднюю Азію, дзе працаваў настаўнікам матэматыкі ў сярэдняй школе[4]. Завочна[4] скончыў Бухарскі педагагічны інстытут у 1947 годзе. З 1948 года выкладаў логіку ў Саратаўскім ваенна-марскім падрыхтоўчым вучылішчы[4]. З 1951 года выкладаў матэматыку ў сярэдняй школе ў Магілёве[4]. У 1951—1992 гадах працаваў у Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (асістэнт, у 1953—1989 — загадчык кафедры методыкі выкладання матэматыкі, у 1973—1986 — прарэктар па навуковай рабоце). У 1992 годзе А. А. Столяр пераехаў у Маскву і працаваў у Маскоўскім педагагічным інстытуце[5][4]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: праблемы і методыка выкладання матэматыкі; матэматычная логіка; пачатковая матэматычная адукацыя; педагогіка сярэдняй і вышэйшай школы; развіваючае навучанне. Распрацаваў тэорыю дзейнага падыходу навучання матэматыцы, прапанаваў канцэпцыю развіццёвага навучання і разам з іншымі навучальна-метадычны комплекс па матэматыцы для пачатковай і 4—5 класаў сярэдняй школы[3]. Аўтар навучальных дапаможнікаў для школ і вышэйшых навучальных устаноў[3]. У 1979 годзе ўзначаліў арганізаваную ім пры Магілёўскім педагагічным інстытуце навукова-даследчую лабараторыю навучання і разумовага развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, дзе былі распрацаваны першы падручнік па матэматыцы для падрыхтоўчых класаў дзіцячага сада («Матэматыка 0»)[4]. Таксама распрацаваў развіваючыя гульні для дзяцей дашкольнага і ранняга школьнага ўзросту[4]. УзнагародыЗванне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1977). БібліяграфіяСярод апублікаванага:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia