Абрам Яфімавіч Смалякоў
Абрам Яфімавіч Смалякоў (29 мая 1908, Крычаў ці вёска Ермакоўка[1] — 3 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза. БіяграфіяУ 1930 годзе быў слухачом савецка-партыйнай школы ў Кіеве. Пасля заканчэння школы ён атрымлівае званне палітрука і становіцца палітработнікам Чырвонай Арміі. Удзельнічае ў 1939 годзе ў вызваленні Заходняй Украіны. Вялікую Айчынную вайну Абрам Смалякоў сустрэў у Станіславе. Намеснік камандзіра 1177-га знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка па палітычнай частцы, вызначыўся ў баях за Дняпро каля горада Канеў (Чаркаская вобласць, Украіна) 30.09.1943. Умела арганізаваў фарсіраванне Дняпра, асабістым прыкладам натхняў артылерыстаў на адбіццё атак ворага, загінуў у гэтым баі. Зноскі
Літаратура
СпасылкіАбрам Яфімавіч Смалякоў на сайце «Героі краіны»
|
Portal di Ensiklopedia Dunia