Аброчныя тканіныАброчныя тканіны або абраканыя тканіны, абракоўныя тканіны — адзін з відаў беларускіх абрадавых тканін, якія мелі функцыю ахвяравальнага падарунка Богу і талісмана (абярэга), якія аберагаў людзей ад уплыву злых сіл. Вырабляліся ў цяжкія часы, у крызісных сітуацыях людзей ці краіны (час вайны, засухі, эпідэміі, хвароб дзяцей і іншага). Як аброчныя тканіны выкарыстоўваліся самаробныя даматканыя тканіны (пазней — фабрычныя тканіны), а таксама разнастайныя вырабы з іх: звычайна — спецыяльна вырабленыя для ахвяравання ручнікі ці абрусы; радзей — прадметы святочнага адзення (фартушкі, хусткі, стужкі), посцілкі і іншае. Галоўным чынам, ахвяравальныя аброчныя тканіны (звычайна — прыгожыя ручнікі ці абрусы) завязваліся на драўляныя хрысціянскія крыжы, што стаялі ў вёсках, на абочынах ці на скрыжаваннях дарог, на могілках, на прошчы, каля святых крыніц, на «святыя дрэвы». Пазней іх пачалі вешаць таксама на абразы ў праваслаўных цэрквах, каталіцкіх касцёлах, хрысціянскіх капліцах. «Аброчны» — гэта тое, што прыносіцца, ахвяруецца па «аброку». Назва «аброк» азначае «зарок», «клятва», «абяцанне», «запавет», якія даваліся чалавекам па рэлігійных ці іншых меркаваннях рабіць ці не рабіць што-небудзь. Аброчныя тканіны ахвяраваліся і завязваліся чалавекам па ўласным аброку як дар і індывідуальная просьба да Бога, што было сродкам усталявання чалавекам кантакту з найвышэйшым светам. Выкарыстанне аброчных тканін звязана з дахрысціянскімі вераваннямі славян. Галерэя
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia