Караль Біске
Караль Біске[4] (польск.: Karol Biske; 1863—1928) — польскі мастак. БіяграфіяПершыя ўрокі малявання браў у гімназіі ў Адрыяна Глэмбоцкага , а пазней вучыўся ў варшаўскім Класе малявання ў Войцеха Герсана і Аляксандра Камінскага . У 1883—1885 гадах вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Пасля вяртання ў Варшаву рабіў дрэварыты для «Tygodnik Ilustrowany», выкладаў маляванне ў гімназіях. У 1897 годзе адкрыў уласную школу жывапісу ў Варшаве. Падчас 1-й сусветнай вайны, з 1914 года быў у бежанстве ў Мінску. Напэўна, у сакавіку 1916 года быў адным са стваральнікаў у Мінску Аддзела помнікаў пры Цэнтральным грамадзянскім камітэце . У 1918 годзе Аддзел фактычна замяніла Мінскае кола Таварыства апекі над помнікамі мінуўшчыны , Караль Біске быў сярод членаў Управы Мінскага кола[5], а яго сын Рышард — сакратаром[6]. Аддзел і потым Мінскае кола займалася пошукам, фіксацыяй, ратаваннем і вывазам у Польшчу культурных каштоўнасцяў, як эвакуяваных расійскімі ўладамі пры адступленні з польскіх губерняў, так і мясцовых. Караль Біске зрабіў вялікую колькасць замалёвак помнікаў у Мінску і рэгіёне. У 1918 годзе, пасля заняцця Мінска Чырвонай Арміяй, Біске вярнуўся ў Варшаву. Узнагароджаны за гэту дзейнасць. ![]() Пахаваны на Старых Павонзках. Сям’яМеў дачку і двух сыноў, адзін з іх польскі рэжысёр Рышард Біске (1895—1938). ТворчасцьПісаў пераважна пейзажы, у творах выяўляў чуласць да прыроды, пачуццё настрою і колеру. Выстаўляў творы пераважна ў Таварыстве заахвочвання прыгожых мастацтваў у Варшаве, салоне Аляксандра Крывульта ў Варшаве і Таварыстве сяброў прыгожых мастацтваў у Познані (польск.: Towarzystwo Przyjaciół Sztuk Pięknych w Poznaniu). Творы захоўваюцца, між іншым, у Нацыянальным музеі ў Варшаве[7]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia