Аб’яднанне мностваў

Аб’яднанне A і B

Аб’ядна́нне мно́стваў[1] — бінарная аперацыя над мноствамі, вынікам якой ёсць мноства, якое складаецца з элементаў, што ўваходзяць хаця б у адно з гэтых мностваў. Аб’яднаннем мностваў называюць як саму аперацыю, так і мноства, што з’яўляецца яе вынікам.

Аперацыя аб’яднання мностваў абазначаецца знакам .

Вызначэнні

Аб’яднанне двух мностваў

Няхай даны два мноствы і . Тады іх аб’яднаннем называецца мноства, якое складаецца з элементаў, якія знаходзяцца ў , у , або ў абодвух мноствах адначасова[2]:

Аб’яднанне сямейства мностваў

Няхай дано сямейства мностваў Тады яго аб’яднаннем называецца мноства, якое складаецца з усіх элементаў усіх мностваў сямейства:

Уласцівасці аб’яднання мностваў

  • камутатыўнасць:
  • асацыятыўнасць:
  • аб’яднаннем мноства са сваім падмноствам ёсць гэтае мноства: .

У прыватнасці,

  • аб’яднаннем мноства з самім сабой ёсць самое гэтае мноства:
  • аб’яднаннем мноства з пустым мноствам ёсць самое гэтае мноства:
  • аб’яднаннем мноства з універсальным мноствам ёсць самое ўніверсальнае мноства:

Асацыятыўнасць аперацыі аб’яднання мностваў дае магчымасць разглядаць аб’яднанне больш чым двух мностваў як адзіную аперацыю:

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya