Аб’яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі
Аб'яднаныя правінцыі Цэнтральнай Італіі (італ.: Province Unite del Centroitalia) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Італіі, залежная дзяржава Сардзінскага каралеўства. У 1859 годзе ў выніку народных рэвалюцый было зрынута манархічнае кіраванне ў Таскане, Парме, Модэне і Папскай вобласці. Урады, якія прыйшлі на гэтых тэрыторыях да ўлады, арыентаваліся на Сардзінскае каралеўства і склалі паміж сабой ваенныя дагаворы, а 7 лістапада 1859 года абралі Яўгена Эмануіла Савой-Карыньянскага ў якасці свайго рэгента. Аднак сардзінскі кароль Віктор Эмануіл II не зацвердзіў гэты выбар, і замест гэтага прызначыў Карла Банкампаньі генерал-губернатарам Цэнтральнай Італіі, які павінен быў адказваць за ваенныя і дыпламатычныя справы ў гэтых дзяржавах. 8 снежня 1859 года Парма, Модэна і тэрыторыя Папскай вобласці былі ўключаны ў каралеўскія правінцыі Эміліі. Пасля плебісцытаў сакавіка 1860 года цэнтральнаітальянскія дзяржавы былі афіцыйна ўключаны ў склад Сардзінскага каралеўства, праз год ператворанага ў Каралеўства Італія. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia