Італьянская сацыяльная рэспубліка
Італьянская сацыяльная рэспубліка (італ.: Repubblica Sociale Italiana), неафіцыйна вядомая па назве сваёй сталіцы як Рэспубліка Сало́ (італ.: Repubblica di Salò) — марыянетачная дзяржава[1][2][3][4][5], утвораная ў верасні 1943 года на акупаванай Германіяй тэрыторыі паўночнай (і часткова цэнтральнай) Італіі. Створана пасля вызвалення нямецкім спецпрызнам з-пад арышту італьянскага дыктатара Беніта Мусаліні, які і ўзначаліў новы ўрад, а зноў створаная Рэспубліканская фашысцкая партыя (пераемнік Нацыянальнай фашысцкай партыі) стала кіруючай і адзінай законнай у краіне. Фармальна ІСР была незалежнай дзяржавай, фактычна падтрымлівалася дзякуючы знаходжанню ў гэтым рэгіёне нямецкіх войскаў. Урад рэспублікі абвясціў сябе адзіным законным італьянскім урадам і не прызнаваў заключанага новым італьянскім урадам у верасні 1943 года перамір'я з саюзнікамі, абвясціўшы караля Віктара Эмануіла III здраднікам. Да чэрвеня 1944 рэспубліка валодала адноснай самастойнасцю ва ўнутранай палітыцы і нават змагла ажыццявіць шэраг праектаў (напрыклад сацыялізацыю эканомікі), але паступовы распад рэспублікі пад націскам войскаў саюзнікаў і італьянскага супраціўлення ўзмацняў яе залежнасць ад германскага ўрада[6]. Дзяржава спыніла сваё існаванне ў апошніх чыслах красавіка 1945 года, калі капітулявалі рэшткі нямецкіх войскаў на тэрыторыі Італіі. Шматлікія былыя лідары рэспублікі былі захоплены і пакараны смерцю італьянскімі партызанамі, уключаючы Мусаліні. ПерадгісторыяПасля таго, як войска саюзнікаў уварвалася на Сіцылію, Вялікая фашыская рада ў ліпені 1943 пад старшынствам Дзіна Грандзі пры падтрымцы караля Віктара Эмануіла III зрынуў і арыштаваў Беніта Мусаліні. Новы ўрад маршала П’етра Бадолья пачаў перамовы з уладамі саюзных дзяржаў. У падзеі хутка ўмяшалася Германія, якая акупавала поўнач Італіі. Мусаліні быў вызвалены нямецкімі парашутнікамі пад кіраўніцтвам Ота Скарцэні і дастаўленыя ў зону акупацыі. 23 верасня 1943 годзе Мусаліні абвясціў, што пераварот, накіраваны супраць яго, патрываў няўдачу, і што яго рэжым працягваецца ўжо ў выглядзе рэспублікі. Італьянская сацыяльная рэспублікаАфіцыйнай сталіцай рэспублікі быў Рым[7], неўзабаве пасля абвяшчэння рэспублікі ўзяты войскамі саюзнікаў. Звычайна фактычнай сталіцай рэспублікі завуць Сало, маленькае мястэчка ў Ламбардыі (правінцыя Брэшыя) на возеры Гарда, аднак гэта не зусім дакладна, паколькі штаб-кватэры і філіялы міністэрстваў, кіраванняў узброенымі сіламі, дзяржаўных СМІ і іншых істытуцыянальных органаў былі размешчаны па ўсёй Паўночнай Італіі. Так, у Венецыі была размешчана Палата фасцыяў і карпарацый і італьянская дзяржаўная радыёвяшчальная карпарацыя EIAR, у Вероне Міністэрства Камунікацый, у Крэмоне Міністэрства Юстыцыі і гэтак далей. У самім Сало знаходзілася Міністэрства Замежных спраў, Міністэрства Народнай культуры, Цэнтральнае тэлеграфнае прэс-агенцтва і журналісцкі пул, штаб-кватэры Нацыянальнай рэспубліканскай гвардыі, Рэспубліканскай паліцыі, Аўтаномнага мабільнага легіёна імя Эторэ Муці, Дзясятай флатыліі MAS і гарнізон Чорных брыгад. Рада Міністраў знаходзіўся ў Гарньяна, а рэзідэнцыя Дучэ ў Мілане. Мусаліні сфарміраваў урад, які ўключаў некаторых членаў яго апошняга кабінета пры каралю (у прыватнасці, ваеннага міністра маршала Грацыяні). Неўзабаве пасля стварэння, новая дзяржава была вымушана, фактычна, саступіць Трыест, Істрыю і Паўднёвы Ціроль (гэта значыць італьянскія тэрыторыі, да 1918 якія ўваходзілі ў Аўстра-Венгрыю) немцам (яны былі раней уключаны ў альпійскую і адрыятычную «аперацыйныя зоны» Трэцяга рэйха і толькі фармальна датычыліся да Італіі). Пасля таго, як саюзнікі і байцы Супрацівы выцеснілі немцаў з Італіі, рэспубліка Сало спыніла існаванне, а дучэ быў расстраляны партызанамі пад Міланам; асобна ад яго былі пакараны два дзясятка іншых дзеячаў фашыскага рэжыму (Старачэ, Буфарыні-Гвідзі, Фарыначы і інш.). Галерэя
Выяўленне часу ў мастацтвеРэспубліка Сало вядомая як месца дзеяння скандальнага мастацкага фільму П'ера Паўла Пазаліні «Сало, ці 120 дзён Садома» (1975). ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Дакументы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia