Авіякампанія

Самалёт брытанскай авіякампаніі British Airways

Авіякампанія (авіяцыйная кампанія) — арганізацыя, якая здзяйсняе пасажырскія і грузавыя паветраныя перавозкі, авіяцыйныя работы. У савецкі перыяд выкарыстоўваўся сінонім авіяпрадпрыемства (авіяцыйнае прадпрыемства).

Першая авіякампанія ў свеце, DELAG (ням.: Deutsche Luftschiffahrts-Aktiengesellschaft — Германскае акцыянернае таварыства па паветраным караблеводству), была ўтворана 16 лістапада 1909 года пры падтрымцы германскага ўрада. Яна выкарыстоўвала дырыжаблі фірмы Zeppelin. Штаб-кватэра фірмы знаходзілася ва Франкфурце-на-Майне.

У наш час сусветны рынак камерцыйных авіяперавозак ацэньваецца прыкладна ў $ 200 млрд[1].

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya