Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне (ням.: Frankfurt am Main ⓘ) — пяты паводле велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёна Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама найбуйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з’яўляецца таксама важным транспартным цэнтрам. Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў г.зв. Вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн. Франкфурт вядомы вялікай колькасцю хмарачосаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе. Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Каля чвэрці жыхароў не з’яўляюцца грамадзянамі ФРГ. НазваНазва горада ўпершыню згадваецца ў адной з грамат у 794 годзе як Frankonovurd, што азначае брод франкаў. Згодна са старажытнай легендай, кароль франкаў Карл Вялікі, адступаючы са сваімі войскамі ў час вайны з саксамі, выйшаў да ракі Майн. Пры гэтым ён не ведаў, як пераправіцца на другі бок ракі. У гэты час белы алень перайшоў раку ў мелкім месцы, і такім чынам паказаў шлях каралю. ГеаграфіяГорад ляжыць па абодвух баках ракі Майн на паўднёвым усходзе горнага масіву Таўнус у паўднёва-заходняй Германіі. Ён распасціраецца на 23,4 км з захаду на ўсход і на 23,3 км з поўначы на поўдзень. Вышэйшая кропка (212 м над узроўнем мора) ляжыць у раёне Зэкбах, ніжэйшая (88 м.) на беразе Майна ў раёне Зіндлінген. Франкфурт знаходзіцца ў адным з цяплейшых рэгіёнаў Германіі. У перыяд з 1971 па 2000 сярэднегадавая тэмпература складала 10,1 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 611 мм. Пры гэтым самым цёплым месяцам быў ліпень (19,4 °C), самым халодным — студзень (1,6 °C)[1]. Раёны горадаГорад падзелены на 46 раёнаў (Ortsteile), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 118 гарадскіх акруг (Stadtbezirke). 46 раёнаў аб’яднаны ў 16 акруг (Ortsbezirke) наступным чынам: ![]()
ГісторыяПершыя пасяленні на тэрыторыі сучаснага Франкфурта з’явіліся прыблізна 2000 гадоў да н.э., яшчэ ў каменным веку. Пасля пераможнага паходу рымскага імператара Даміцыяна ў 83/84 г. н.э. рымляне захапілі рэгіён Таўнус і пабудавалі тут свае ваенныя лагеры. Галоўны з іх знаходзіўся на рацэ Ніда на тэрырыторыі сучаснага раёна Франфурта Хедэрнхайм. Каля 260 г. рымляне былі выцеснены з гэтага рэгіёна геманскімі плямёнамі. Упершыню назва Франкфурт упамінаецца ў сувязі з скліканнем так званага Франкфурцкага Сінода (схода царкоўных прадстаўнікоў Франкскай Імперыі), інцыяванага каралём франкаў Карлам Вялікім у 794 годзе. У 843 годзе, пасля падзелу Франкскай Імперыі, Франкфурт становіцца цэнтрам яе ўсходняй часткі. У 1152 князь Фрыдрых І Барбароса быў абраны ў Франкфурце германскім каралём, што стала пачаткам традыцыі абрання германскіх каралёў, а пазней і імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў гэтым горадзе аж да 19 века. У 1848—1949 гадах у Франкфурце ў Паўльскірхе (Pauluskirche) адбываюцца паседжанні першага свабодна абранага нямецкага парламента. Падчас другой сусвенай вайны ў 1943-44 гадах горад быў практычна цалкам разбураны ў выніку налётаў авіяцыі. 26 сакавіка 1945 Франкфурт быў заняты войскамі ЗША. Падчас абрання сталіцы ФРГ у 1949, Франкфурт быў спачатку фаварытам, але саступіў Бону з прычыны падтрымкі апошняга Конрадам Адэнаўэрам. У 1968 у горадзе адчынена першая лінія метро. У 1998 Франкфурт абраны месцам знаходжання Еўрапейскага Цэнтральнага Банка. ЭканомікаФранкфурт з’яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Згодна з рознымі аўтарытэтнымі рэйтынгамі ён уваходзіць у дзясятак найважнейшых фінансавых цэнтраў свету[2][3]. Тут месцяцца Еўрапейскі цэнтральны банк, Бундэсбанк, а таксама штаб-кватэры буйнейшых немецкіх банкаў (сярод іншых Deutsche Bank, Commerzbank, KfW, DZ Bank). Франкфурцкая фондавая біржа (ФФБ) пад кіраўніцтвам Deutsche Börse — галоўная фондавая біржа Германіі. Каля 98 % гандлю акцыямі нямецкіх прапрыемстваў адбываецца на ФФБ і XETRA, электроннай пляцоўцы Deutsche Börse, трэцяй па велічыні фондавай біржы Еўропы пасля London Stock Exchange і NYSE Euronext. Акрамя таго ў Франкфурце знаходзяцца нямецкія штаб-кватэры трох асноўных рэйтынгавых агенцтваў: Standard & Poors, Moody’s і Fitch Ratings. Гарадскія кірмашовыя традыцыі маюць даўнюю гісторыю, а сёння ў Франкфурце праводзяцца буйныя выставачныя мерапрыемствы — Internationale Automobil-Ausstellung (IAA, выстаўка аўтамабільнай індустрыі), Frankfurter Buchmesse (кніжная выстаўка), Ambiente (выстаўка спажывецкіх тавараў), Frankfurt Musikmesse (музычная выстаўка), Achema (хімічная і фармацэўтычная выстаўка). ПалітыкаВыбары ў Гарадскі Савет (Stadtverordnetenversammlung) адбываюцца кожныя пяць гадоў. На апошніх выбарах, якія прайшлі 27 сакавіка 2011, бальшыню галасоў атрымалі хрысціянскія дэмакраты (30,5 % галасоў). Другое месца занялі Зялёныя з 25,8 % галасоў. Обер-бургамістрам (Oberbürgermeister) горада з’яўляецца прадстаўнік СПДГ Петэр Фельдман (Peter Feldmann), які на выбарах у сакавіку 2012 перамог у другім туры ХДС-кандыдата Борыса Райна (Boris Rhein), набраўшы 57,4 % галасоў. Транспарт![]() Франкфурт-на-Майне з’яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў Еўропы. Франфурцкі аэрапорт займае па колькасці пасажыраў трэцяе месца ў Еўропе, пасля лонданскага Хітроў і парыжскага Шарль-дэ-Голь. У 2012 годзе праз яго было перавезена 57,5 млн пасажыраў і 2,0 млн тон грузаў. Аэрапорт Франкфурт-Хан (Frankfurt-Hahn) знаходзіцца за 120 кіламетраў ад горада ў заходнім кірунку. Паблізу Франкфурцкага аэрапорту перасякаюцца аўтабаны A 5 (Hattenbacher Dreieck-Basel) і A 3 (Arnheim-Linz). Гэтае скрыжаванне, вядомае пад назвай Франкфурцкі крыж (Frankfurter Kreuz), самае ажыўленае ў Германіі (каля 320.000 аўтамабіляў у дзень). Франкфурцкі галоўны вакзал адзін з найбуйнейшых у Еўропе. Найдаўжэйшы прамы чыгунаны маршрут, праходзячы праз Франкфурт-на-Майне гэта Базель-Масква. Грамадскі транспарт горада ўключае прыгарадныя цягнікі (S-Bahn), метро (U-Bahn), аўтобусныя і трамвайныя лініі. АдукацыяУ Франкфурце знаходзяцца два ўніверсітэты і шмат спецыялізаваных адукацыйных і навукова-даследчых устаноў. Універсітэт імя ГётэНайстарэйшая і самая вядомая вышэйшая навучальная ўстанова горада — Універсітэт імя Гётэ (Goethe-Universität Frankfurt am Main), чыя кампусы размешчаны ў раёнах Бокенхайм, Вестэнд і Рыдберг. У раёне Нідэррад знаходзіцца ўніверсітэцкі шпіталь. Акрамя таго ў Вестэндзе размяшчаецца прэстыжная бізнес-школа ўніверсітэта. Універсітэт прыкладных навукФранкфурцкі ўніверсітэт прыкладных навук (Frankfurt University of Applied Sciences; да чэрвеня 2014 — Fachhochschule Frankfurt am Main) створаны ў 1971 годзе ў выніку рэарганізацыі раней існавалых навучальных устаноў. Прапануе навучанне па розных кірунках — мастацтва, прыродазнаўчыя навукі, інжынерная справа і юрыспрудэнцыя. КультураMузеіУ Франкфурце ёсць каля 60 музеяў і выстаў, якія знаходзяцца пераважна па абодвух берагах Майна. На т.зв. Музейным беразе (раён Заксэнхаўзэн на поўдні Франкфурта) месцяцца наступныя музеі: Штэдэль (Städel), Лібігхаўз (Liebieghaus), Музей камунікацыі (Museum für Kommunikation; былы Музей Пошты), Нямецкі архітэктурны музей (Deutsches Architekturmuseum), Нямецкі музей фільмаў (Deutsches Filmmuseum), Музей сусветных культур (Museum der Weltkulturen), а таксама Музей прыкладнога мастацтва (Museum für Angewandte Kunst). Штогод, пачынаючы з 1988 года, у апапошнія выходныя жніўня тут адбываецца Свята Музейнага берага (Museumsuferfest). Кожны год больш за тры мільёна чалавек наведваюць гэты фэст, падчас якога музеі адкрыты да позняй ночы і адна картка дазваляе ўваход ва ўсе музеі-ўдзельнікі. Пры гэтым уздоўж Майна на шматлікіх сцэнах адбываюцца музычныя і танцавальныя прадстаўленні, у кіёсках прадаюцца тавары рамесленага вырабу, ювелірныя ўпрыгажэнні і вопратка, пад адкрытым небам праходзяць выстаўкі мастакоў. Музеі Франкфурта можна падзяліць на наступныя катэгорыі: Галоўныя мастацкія музеі і галерэі ўключаюць акрамя Штэдэля і Музея прыкладнога мастацтва выстаўку Шырн (Schirn). Да гістарычных музеяў адносяцца Франкфуртскі гістарычны музей (Historisches Museum), Яўрэйскі музей (Jüdisches Museum) і Археалагічны музей (Archäologisches Museum). Да катэгорыі Тэхнічныя музеі належаць паміж іншага вышэйзгаданы Музей камунікацыі, музей Experiminta і Музей транспарту (Verkehrsmuseum Frankfurt am Main). Катэгорыя Прыродазнаўчыя музеі ўключае перад усім сусветна вядомы Зенкенбергскі прыродазнаўчы музей (Senckenberg Naturmuseum). СпортУ Франкфурце размяшчаюцца розныя спартыўныя каманды і клубы:
Значныя спартыўныя мерапрыемствы, якія адбываюцца штогод:
Асноўныя спартыўныя збудаванні Франкфурта:
У Франкфурце снаходзяцца штаб-кватэры нямецкага Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Нямецкага футбольнага саюза. Варта ўбачыцьНебаскробы Франкфурта![]() Франкфурт-на-Майне, як ніякі іншы горад Еўропы, адметны вялікай колькасцю небаскробаў, якія будуюцца ў горадзе з 50-х гадоў 20-га стогоддзя. З гэтай прычыны Франкфурт часта называюць Mainhattan (гэта назва нагадвае Манхэтан у Нью-Ёрку).
Старая Опера![]() Былы оперны тэатр выкарыстоўваецца сёння як канцэртная зала і месца правядзення святочных мерапрыемстваў. Будынак Старай Оперы (Alte Oper) ў стылі неа-рэнесанс, спраектаваны берлінскім архітэктарам Рыхардам Люкэ (Richard Lucae), быў адчынены ў 1880. На адкрыцці прысутнічаў імператар Вільгельм І, які адзначыў: «У Берліне я б сабе такога дазволіць не змог». Будаўніцтва была фінансавана жыхарамі горада і каштавала 6,8 млн залатых марак. У 1937 тут адбылася прэм’ера оперы «Карміна Бурана» Карла Орфа. У сакавіку 1944 будынак быў моцна разбураны ў выніку бамбардзіроўкі з паветра. Пасля шматгадовых дэбатаў будынак быў адноўлены і зноў адчынены ў 1981. На фасадзе будынка знаходзіцца надпіс: «Праўдзіваму, прыгожаму, добраму». Галоўны вакзал![]() Франкфурцкі галоўны вакзал — адзін з найбуйнейшых і найбольш важных у Германіі. Тупіковы вакзал быў адчынены ў 1888 годзе і з’яўляецца сёння, з 350.000 падарожнікамі і наведвальнікамі штодзень, трэцім паводле пасажыраабароту вакзалам пасля вакзалаў у Гамбургу і Мюнхене (па 450.000 падарожнікаў і наведвальнікаў). Будаўніцтва вакзала цягнулася пяць гадоў. Да 1915 года, калі быў пабудаваны вакзал у Лейпцыгу, гэта быў найбуйнейшы вакзальны будынак у Еўропе. Даўжыня будынка сёння 270 м (у 1888 годзе — 210 м), вышыня 30 м. Вялізная зала з платформамі (усяго 24 пуці) падзелена сёння пяццю нефамі (першапачаткова тры нефа і 18 пуцей). Фасад будынка ў стылі неарэнесасу ўпрыгожваюць ляпныя фігуры. Пад вакзалам знаходзяцца падземныя станцыі метро і прыгарадных цягнікоў. Стары горадГістарычны стары горад знаходзіцца на беразе Майна. Пасля амаль поўнага разбурэння праз авіяўдары ў час Другой сусветнай вайны частка будынкаў была адноўлена. Галоўнымі славутасцямі старога горада з’яўляюцца Імператарскі сабор (Kaiserdom), плошча Ромерберг (Römerberg), царква Св. Паўла (Paulskirche), а таксама дом, у якім нарадзіўся Іаган Вольфганг фон Гётэ (Goethe-Haus). Імператарскі сабор Св. Варфаламея — гэта самы вялікі храм Франкфурта-на-Майне, пабудаваны паміж 1250 і 1514 гадамі, дзе раней праводзіліся цырымоніі каранацыі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Перад саборам знаходзіцца Археалагічны сад (Archäologische Garten) з раскопкамі рымскага перыяду, а таксама перыяду Каралінгаў. Ля цэнтральнай плошчы гораду Ромерберг знаходзіцца ратуша (Ромер), пабудаваная ў 14 стагоддзі, і Старая царква Св. Мікалая. На балконе ратушы звычайна святкуюцца перамогі мясцовых спартыўных каманд, а таксама чэмпіянаты па футболу. У царкве Св. Паўла праходзілі ў 1948/1949 гг. паседжанні Нацыянальнага сходу, першага свабодна абранага нямецкага парламента. Мосты праз МайнАбодва берагі Майна становяцца ўсё больш прывабным раёнам Франкфурта. Гэтаму садзейнічаюць праекты па развіццю музейнай набярэжнай і рэканструкцыі берагавых збудаванняў, будаўніцтва новага мікрараёна ў былым Заходнім порце а таксама архітэктурна прэтэнцыёзныя мосты праз Майн. Alte Brücke (Стары мост), які ўпершыню згадваецца ў 1222 годзе, лічыўся на працягу стагоддзяў самай важнай пабудовай горада. Eiserner Steg (Жалезны мост), адкрыты ў 1869 годзе пешаходны мост, з’яўляецца адной са славутасцей горада. Від з аднаго з мостаў на Стары горад і небаскробы часта выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі ў якасці ілюстрацыі для сюжэтаў з Франкфурта. У апошнія гады на ўсход ад цэнтра горада на паўночным і паўднёвым берагах Майна з’явіліся два вялікія пляжныя начныя клубы. Таксама на беразе Майна знаходзіцца Gerbermühle — папулярны турыстычны рэстаран, які ўвайшоў у гіторыю літаратуры як месца сустрэч Гётэ з Марыянай фон Віллемер, аўстрыйскай актрысай і танцоўшчыцай. ЗаксэнхаўзенРаён Заксэнхаўзен, які знаходзіцца на паўднёвым беразе Майна, упершыню згадваецца ў 1192 годзе. З часоў Сярэднявечча тут жылі галоўным чынам рыбакі, сельскагаспадарчыя рабочыя і рамеснікі. З 18-га і 19-га стагоддзя тут таксама ўсё больш сяліліся заможныя жыхары. З гэтага часу Заксэнхаўзен становіцца папулярным раёнам са збалансаваным спалучэннем рознічнага гандлю і рэстаранаў. Сёння акрамя добра вядомых сваім яблачным віном і традыцыйнай кухняй рэстаранаў, такіх як Wagner і Gemaltes Haus, тут таксама знаходзяцца сучасныя кактэйль-бары Архітэктурнай дамінантай Заксэнхаўзэна з’яўляецца царква Dreikönigskirche, пабудаваная ў 1875—1881 гадах. Уздоўж Майна ляжыць т.зв. Музейны бераг, дзе месцяцца галоўныя музеі Франкфурта. Кожную другую суботу тут таксама адбываецца азін з найбуйнейшых блашыных рынкаў Германіі . Сродкі масавай інфармацыіУ Франкфурце выдаюцца две шматтыражныя нямецкія газеты — ліберальна-кансерватыўная Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг (Frankfurter Allgemeine Zeitung) і левалібеальная Франкфуртэр Рундшаў (Frankfurter Rundschau). Таксама тут знаходзяцца цэнтральныя нямецкія прадстаўніцтва агенстваў навін Асашыэйтэд Прэс (Associated Press) і Ройтэрс (Reuters). Кулінарыя
Адметныя асобы
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia