Агародня-Гомельскі сельсавет
Агаро́дня-Го́мельскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Агародня Гомельская. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Агародня-Кузьмініцкага сельсавета, і рэарганізаваны ў Агародня-Гомельскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харошаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Агародня-Гомеььскага сельсавета 4 населеныя пункты[2]. 28 кастрычніка 1991 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Кармянскага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia