Агата Фёдараўна Турчынская

Агата Фёдараўна Турчынская
Род дзейнасці пісьменніца, паэтка
Дата нараджэння 11 лютага 1903(1903-02-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1972(1972-08-22) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Агата Фёдараўна Турчынская (укр.: Ага́та Фе́дорівна Турчи́нська; 11 лютага 1903(1903-02-11), Кулыкіў, Цыслейтанія22 жніўня 1972(1972-08-22), Кіеў) — украінская паэтэса і празаік.

Біяграфія

Нарадзілася 11 лютага 1903 года ў беднай сям’і. Рана асірацела.

У 1915 годзе аказалася ў Кіеве. Выхоўвалася ў дзіцячым доме. У 1923 годзе скончыла трохгадовыя настаўніцкія курсы імя Барыса Грынчанкі ў Кіеве, затым — Кіеўскую музычную школу, пазней у 1926 годзе — Кіеўскі інстытут народнай адукацыі (зараз — Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі). Працавала выхавальніцай у дзіцячым доме.

Член кіеўскай групы літаратурнай арганізацыі «Заходняя Украіна». Прымала актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. З 1938 года — член Саюза пісьменнікаў Украіны.

У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася ў эвакуацыі (1941—1943), працавала ў газеце «Туркменская искра», інспектарам па справах мастацтваў Саўнаркама Туркменскай ССР, была намеснікам старшыні секцыі рускіх пісьменнікаў.

Пасля вызвалення Украіны ад нямецкіх акупантаў вярнулася ў Кіеў.

Памерла 22 жніўня 1972 года ў Кіеве. Пахаваная ў Кіеве на Байкавых могілках.

Узнагароды

  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya