Агублены галосны задняга раду сярэдне-верхняга пад’ёму
Агублены галосны задняга раду сярэдне-верхняга пад'ёму — галосны гук, які прысутнічае ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — o, аналаг у алфавіце X-SAMPA — o. Сярэдні пад'ёмУ многіх мовах, такіх як беларуская, іспанская і японская, маецца разнавіднасць дадзенага гуку агублены галосны задняга раду сярэдняга пад'ёму, аднак ні ў адной мове свету няма адрозненняў адразу трох варыяцый, у сілу чаго асобнага знака ў алфавіце МФА не існуе. У беларускай мовеУ літаратурнай беларускай мове — сярэдняга пад'ёму задняга раду, агублены (лабіялізаваны). Не пад націскам гук [о] сустракаецца толькі ў некаторых запазычаннях. Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні губы ўжо пры вымаўленні папярэдняга зычнага моцна выцягваюцца наперад яшчэ да артыкуляцыі [о], і папярэднія зычныя аказваюцца агубленымі (лабіялізаванымі). Асаблівасці руху губ ў пачатковай і канцавой фазах артыкуляцыі [о] спрычыняюць тое, што ў большасці тых, хто гаворыць па-беларуску, гэты гук пад моцным націскам у пачатковай фазе вельмі нагадвае па артыкуляцыі [у], а ў канцавой фазе да некаторай ступені падобны на [а] (аднак, гэтая неаднароднасць менш выразная ў прадстаўнікоў заходніх гаворак). У становішчы пасля мяккіх зычных моцна мяняецца пачатковая фаза артыкуляцыі. Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е]. Літаратура
Гл. таксама: МФА
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх пазначае агублены галосны. |
Portal di Ensiklopedia Dunia