Неагублены галосны пярэдняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму
Неагублены галосны пярэдняга раду сярэдне-ніжняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых моваах. У МФА гэты гук перадаецца пры дапамозе знака ɛ, у X-SAMPA гэты гук пазначаецца знакам E. У беларускай мовеНе пад націскам пасля цвёрдых зычных сустракаецца амаль выключна ў запазычаннях. Пааля мяккіх зычныч у значнай ступені мяняе свае артыкуляцыйныя якасці, і можа набліжацца па гучанні або да [а] (у некаторых цэнтральных і паўднёва-заходніх гаворках) ці да [і] (у большасці паўночна-усходніх гаворак). Як і ўсе галосныя беларускай мовы пасля мяккіх зычных, мае [і]-падобны пераход, які аднак, менш выражаны ў параўнанні з [а]. Гук [е], аднолькава з [а], і адрозна ад [у] і [о], адрозніваецца не толькі па змене артыкуляцыі, але і па вытрымцы ў залежнасі ад цвёрдасці-мяккасці папярэдніх зычных. ЛітаратураГл. таксама: МФА
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх пазначае агублены галосны.
|
Portal di Ensiklopedia Dunia