Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад’ёму
Неагублены галосны задняга раду сярэдне-ніжняга пад'ёму — галосны гук, ужываецца ў некаторых гутарковых мовах. У МФА для абазначэння гэтага гуку выкарыстоўваецца знак ʌ, у X-SAMPA — V У беларускай мовеСамы часты гук беларускай мовы: на кожныя 100 вымаўленых гукаў у запісах вуснага маўлення прыходзіцца да 18 [а]. Пасля мяккіх зычных, асабліва ў ненаціскным становішчы, [а] пераходзіць у разрад галосных сярэдняга рада. Паводле артыкуляцыі можа разглядацца як процілеглы з [і] — пры артыкуляцыі [а] найбольш вузкае месца ў моўным апараце знаходзіцца ззаду, а найбольш шырокае — спераду. Як і ў [і], форма поласці пры ўтварэнні гэтага гуку можа быць паказанай у выглядзе рупару, а ў іншых галосных мадэлі ўтварэння значна больш складаныя. Адрозніваецца, як і [е], не толькі па змене артыкуляцыі, але і па вытрымцы ў залежнасці ад цвёрдасці-мяккасці папярэдніх зычных. Літаратура
Гл. таксама: МФА
Калі сімвалы стаяць у парах, то правы з іх пазначае агублены галосны. |
Portal di Ensiklopedia Dunia